Раніцай РФ атакавала ракетамі Крывы Рог. Ёсць ахвяры
З вечара 11 сакавіка войскі РФ адкрывалі агонь па Днепрапятроўскай вобласці, у прыватнасці абстралялі Днепр. А раніцай 12 сакавіка два Іскандэра-М былі запушчаны па Крывым Рогу. Ракеты трапілі ў гатэль. Загінула 47-гадовая жанчына, 15 чалавек параненыя. Ідзе 1113-ты дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, развязанай пры саўдзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Гатэль "Дружба", які РФ абстраляла Іскандэрамі
Уначы расейцы ўдарылі па Украіне трыма балістычнымі ракетамі «Іскандэр» і запусцілі 133 дроны розных тыпаў.
Сілы абароны Украіны збілі 98 БпЛА, а яшчэ 20 беспілотнікаў-імітатараў — зніклі з радараў.
Дняпроўшчына
Да 15 чалавек узрасла колькасць параненых у выніку ранішняй ракетнай атакі па Крывым Рогу. У шпіталях знаходзіцца 9 чалавек, з іх чатыры ў цяжкім стане, а адзін — у вельмі цяжкім стане. Адзін чалавек загінуў. Біў вораг і па Дняпры, дзе адзін паранены. Разбітыя інфраструктурныя аб'екты, прадпрыемствы, прыватныя дамы, транспартныя сродкі.
Харкаўшчына
Уначы пацярпела 51-гадовая жанчына ад расійскай дронавай атакі. Разбураны складскі будынак, прыватныя дамы, гараж, газаправод.
Адэшчына
Рускія войскі ўчора нанеслі ракетны ўдар па порце ў Адэсе. Пашкоджана судна MJ RINA пад сцягам Барбадас, якое загружала пшаніцу для экспарту ў Алжыр.
Загінулі чатыры чалавекі — грамадзяне Сірыі. Самаму малодшаму загінуламу было 18, самаму старэйшаму — 24 гады. Яшчэ два чалавекі параненыя — украінец і сірыец.
Таксама пашкоджана яшчэ адно судна, прычалы, склады для захоўвання збожжа.
Кіеўшчына
У выніку атакі ў Фастоўскім раёне загарэлася крама мэблі на плошчы 500 м2. Пажар ліквідаваны. У Абухоўскім і Браварскім раёнах пашкоджаныя прыватныя дамы. У Вышгарадскім раёне ліквідаваны пажар травянога насцілу.
Херсоншчына
Учора каля 22:30 РФ атакавала Чырвоны Маяк: пацярпелі 2 чалавекі. Сёння каля 11:00 расійскія войскі ўдарылі з артылерыі па Херсоне: траўмаваная 45-гадовая жанчына. Два чалавекі загінулі, яшчэ 7 — атрымалі раненні, з іх —2 дзіцяці. Пашкоджаны тры шматпавярхоўкі, 8 прыватных дамоў, газаправод, і аўтамабілі.
Сумшчына
Ноччу і раніцай расіяне здзейснілі 8 абстрэлаў. Зафіксаваны 21 выбух.
Запарожжа
На працягу сутак акупанты нанеслі 267 удараў па 11 населеных пунктах. Паступіла 13 паведамленняў аб пашкоджанні кватэр, прыватных дамоў і аўто.
Данеччына
За ўчора ў выніку абстрэлаў былі забітыя сем чалавек і паранена яшчэ 13 чалавек. Пашкоджаны шматлікія жылыя дамы, шматпавярхоўкі, ЛЭП, газаправоды, машыны і адмінбудынкі.
Мікалаеўшчына
РФ здзейсніла артабстрэл Ачакаўскай абшчыны і 4 разы атакавала Куцурубскую абшчыну. Пашкоджаны ЛЭП і аўтамабіль рамонтнай брыгады.
*****
На Куршчыне расіяне ўвайшлі ў Суджу, там трываюць баі.
Акрамя таго, расійскія войскі працягваюць праводзіць рэйды ўздоўж мяжы, у раёне Сумскай і Курскай абласцей.
*****
Паўза ў абмене разведданымі з Украінай завяршылася, паведаміла кіраўніца Нацразведкі ЗША Тулсі Габард. Maxar аднавіла доступ Украіны да спадарожнікавых здымкаў, паводле з вынікамі ўчорашніх перамоў Украіны і ЗША ў Саудаўскай Аравіі. Таксама аднавілася транспарціроўка зброі ЗША ва Украіну з хаба ў Польшчы, заявіла польскае Міністэрства абароны.
Нагадаем, 11 сакавіка падчас перамоваў украінскай і амерыканскай дэлегацый у Саудаўскай Аравіі Украіна выказала гатоўнасць прыняць прапанову аб неадкладным увядзенні 30-дзённага рэжыму спынення агню пры ўмове яго прыняцця з боку Расіі.
У сваю чаргу, украінская дэлегацыя прапанавала, цішыню ў небе, цішыню на моры і меры ўстанаўлення даверу да ўсёй гэтай сітуацыі, перш за ўсё — гэта вызваленне палонных.
Прэзідэнты абедзвюх краін дамовіліся заключыць пагадненне аб распрацоўцы крытычных мінеральных рэсурсаў.
Трамп спадзяецца, што РФ пагодзіцца на спыненне агню ва Украіне — магчыма, ён пагаворыць з Пуціным на гэтым тыдні.
*****
Агульныя страты РФ з 24.02.22 па 12.03.25 арыенціровачна склалі:
асабовага складу — 889050 (+1430)
танкаў — 10306 (+3)
браніраваных машын — 21430 (+7)
артсістэм — 24390 (+44)
РСЗА — 1314 (+1)
сродкі СПА — 1103
самалётаў — 370
верталётаў — 331
БПЛА — 28912 (+111)
крылатыя ракеты — 3121
караблі/катэры — 28
падводныя лодкі — 1
аўтатэхніка + аўтацыстэрны — 40274 (+69)
спецтэхніка — 3777 (+2)