Расія працягвае бамбаваць ядзерныя аб'екты
Чарговы абстрэл мог прывесці да маштабнай экалагічнай катастрофы.

СБУ паведамляе, што акупанты абстралялі з градаў тэрыторыю Нацыянальнага навуковага цэнтра «Харкаўскі фізіка-тэхнічны інстытут» (ННЦ ХФТІ).
Там знаходзіцца доследная ядзерная ўстаноўка «Крыніца нейтронаў», у актыўную зону якой загружана 37 паліўных ядзерных элементаў.
Адзначаецца, што разбурэнне ядзернай устаноўкі і сховішчаў ядзерных матэрыялаў магло прывесці да маштабнай экалагічнай катастрофы.