Расія спрабавала затапіць Крывы Рог і хоча захапіць усю Данецкую вобласць. 204-ы дзень вайны

СБУ заклікае жыхароў дэакупаваных населеных пунктаў захоўваць доказы ваенных злачынстваў РФ і перадаваць іх праваахоўнікам.

Фота: facebook.com/okPivden

Фота: facebook.com/okPivden

Раніцай стала вядома, што ў Луганскай вобласці рускія рыхтуюцца да абароны і  «закопваюцца». Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай распавёў, што ў Луганскай вобласці ідуць цяжкія баі, і там харкаўскі «імгненны» сцэнар не паўторыцца, за яе давядзецца цяжка змагацца. Праўда, у расіян ёсць праблема — у іх заканчваецца «гарматнае мяса», таму цяпер збіраюць мужчын па турмах, дадаў Гайдай.

Ва ўкраінскім Генштабе ў чацвер, 15 верасня, паведамілі, што войскі Расіі намагаюцца паспрабаваць цалкам акупаваць Данецкую вобласць і ўтрымаць захопленыя тэрыторыі. Расійскія войскі спрабуюць умацаваць першую лінію абароны ў Данецкай і Запарожскай абласцях падраздзяленнямі 3-га армейскага корпуса, а таксама рэшткамі падраздзяленняў, выведзеных з харкаўскага кірунку.

У Генштабе таксама заявілі, што рускія працягваюць наносіць удары па мірных жыхарах і аб'ектах цывільнай інфраструктуры — і гэта парушае нормы міжнароднага гуманітарнага права, законы і звычаі вядзення вайны. Ад авіяцыйных, ракетных удараў і рэактыўных сістэм залпавага агню пацярпела інфраструктура больш чым 30 населеных пунктаў — гэта Крывы Рог, Харкаў, Краматорск, Валчанск, Канстанцінаўка, Лазавая, Северск, Саледар, Бахмут, Бахмуцкае, Вясёлая Даліна, Зайцава ды іншыя.

За мінулыя суткі рускія нанеслі 8 ракетных, 19 авіяцыйных удараў і здзейснілі 86 абстрэлаў з сістэм рэактыўнай артылерыі па ваенных і грамадзянскіх аб'ектах на тэрыторыі Украіны. Так, мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў пра начны ракетны абстрэл Кіеўскага раёна горада: паводле папярэдняй інфармацыі, абышлося без ахвяр, пацярпелых і разбурэнняў. 

Затопленыя дамы ў Крывым Рогу

Затопленыя дамы ў Крывым Рогу

Учора РФ нанесла ракетны ўдар па Крывым Рогу. Ракеты трапілі па дамбе Карачунскага вадасховішча. Зяленскі заявіў, што Расія паспрабавала затапіць горад: «Краіна-тэрарыст і далей ваюе супраць мірнага насельніцтва. На гэты раз — ракетныя ўдары па гідратэхнічных збудаваннях і спроба затапіць Крывы Рог».

У горадзе ўсю ноч ліквідоўвалі наступствы ракетнага ўдару па дамбе. Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Валянцін Рэзнічэнка паведаміў, што расіяне нанеслі ўдары ракетамі “Кінжал” і “Іскандэр”. З-за атакі ўзровень вады на розных участках ракі Інгулец узняўся ад аднаго да амаль двух метраў. Па стане на раніцу яго ўдалося знізіць на 13 сантыметраў, ён працягвае падаць.

Уначы ўлады Крывога Рога арганізавалі вялікую колькасць «мерапрыемстваў, пачынаючы ад двух падрываў дамбы ў раёне Чарнагоркі, каб павялічыць прапускную здольнасць, і заканчваючы вялікімі інжынернымі працамі». З-за ракетнага ўдару падтопленыя 112 прыватных дамоў і падворкаў. Людзей эвакуявалі. Знойдзена яшчэ адно месца трапляння крылатай ракеты, з-за чаго быў пашкоджаны вадаправод.

 

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) мяркуе, што расійскія войскі нанеслі ўдар па Карачунскай дамбе, каб пашкодзіць украінскія пантонныя масты ніжэй па плыні ракі і перашкодзіць Украіне перасякаць раку Інгулец на фоне контрнаступлення УСУ ў Херсонскай вобласці.

Таксама аналітыкі ISW звяртаюць увагу, што набліжаны да Пуціна алігарх Яўген Прыгожын займае ўсё большае месца ў вайны РФ супраць Украіны. Напярэдадні ў сеціве з'явілася відэа, дзе Прыгожын асабіста вярбуе зняволеных у адной з калоній.

ISW таксама прыводзіць даныя ўкраінскай разведкі, згодна з якімі расійскае ваеннае кіраўніцтва ў пошуках магчымага ўзмацнення робіць стаўку на чачэнскія батальёны, якія недаўкамплектаваныя і складаюцца пераважна з наймітаў з эканамічна дэпрэсіўных рэгіёнаў Расіі. 

Раніцай расіяне нанеслі ўдар у раёне аднаго з інфраструктурных прадпрыемстваў Запарожжа. У будынку вылецела шкло, парушана энергазабеспячэнне. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, паведаміў сакратар Запарожскага гарадскога савета Анатоль Курцеў.

Генштаб Украіны агучыў прыкладныя страты рускага войска на раніцу 15 верасня — амаль 54 тысячы чалавек. Найбольшыя страты былі ў рускай арміі на Крыварожскім і Мікалаеўскім напрамках.

Сакратар СНБА Украіны Аляксей Данілаў распавёў, што армія РФ падчас контрнаступлення УСУ нясе нашмат большыя страты, чым ўкраінскія ваенныя, хоць па законах вайны павінна быць наадварот. У эфіры 24 канала Аляксей Данілаў заявіў: «Я магу сказаць, што страты праціўніка ў суадносінах да нашых менавіта ў гэты перыяд складаюць 1 да 9 або 1 да 10... Мы ламаем стэрэатыпы не толькі ў ваеннай справе. Мы зламалі шмат стэрэатыпаў і для краін NАТO, і нашых партнёраў».

photo_2022_09_15_09_50_47.jpg

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сёння прыбыла ў Кіеў: «Украіна цяпер еўракандыдат. Я абмяркую з Уладзімірам Зяленскім і Дзянісам Шмыгалем, як працягваць збліжаць нашы эканомікі і людзей, пакуль Украіна рухаецца да далучэння». Гэта ўжо трэці яе візіт за больш чым паўгода вайны ва Украіне.