«Мы далёкія ад канца вайны» — кіраўнік ААН пасля размовы з Пуціным
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш пасля размовы з Пуціным заявіў, што мірнае пагадненне аб спыненні вайны ва Украіне яшчэ не блізкае

«Мы далёкія ад канца вайны», — сказаў ён журналістам пасля размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая адбылася ўчора, 14 верасня, паведамляе CNN..
«Спынення агню не відаць», — адзначыў Антоніу Гутэрыш. І дадаў: «Я б схлусіў, калі б сказаў, што гэта адбудзецца».
Антоніу Гутэрыш распавёў, што абмяркоўваў з Пуціным розныя пытанні, у тым ліку збожжавую здзелку і магчымасць расійскага экспарту, але папярэдзіў, што існуюць перашкоды для экспарту расійскага харчавання і ўгнаенняў. «Мы рызыкуем адсутнасцю ежы ў свеце ў канцы гэтага года».
Бакі таксама абмеркавалі ваеннапалонных, і Гутэрыш працытаваў словы Пуціна, які заявіў, што Расія не будзе чыніць перашкод у дачыненні да групы, якая праводзіць місію па ўстанаўленні фактаў выбуху ў турме ў Еленаўцы ў акупаваным Расіяй рэгіёне Усходняй Украіны.
Гутэрыш сказаў, што таксама гаварыў з Пуціным пра ўкраінскую АЭС.
Канцлер Германіі Олаф Шольц, які таксама паўтары гадзіны размаўляў з Пуціным у аўторак, 13 верасня, сказаў прыкладна тое ж. Няма «Ніякіх прыкмет» таго, што стаўленне Пуціна да вайны змянілася