Расія страціла ваеннай тэхнікі ў 3,5 разы больш, чым Украіна
Паводле звестак аналітычнага праекта Oryx, Расія страціла ў тры з паловай разы больш ваеннай тэхнікі, чым Украіна.
![tehnika_tank_2022_04_20.jpg tehnika_tank_2022_04_20.jpg](/img/v1/images/tehnika_tank_2022_04_20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтыя лічбы не канчатковыя. Спіс пастаянна абнаўляецца, бо ўвесь час з’яўляюцца новыя фота- і відэаматэрыялы.
Паводле падлікаў Oryx, з пачатку вайны Расія страціла 2998 адзінак тэхнікі. З іх 1558 — знішчаныя, 46 — пашкоджаны, 244 — кінутыя, 1120 — захопленыя украінскім бокам.
Сярод стратаў расійскай арміі — 519 танкаў, больш за палову якіх было знішчана, таксама знішчана 532 БМП, 306 баявых браніраваных машын, 101 БТР, 95 мабільных машын пяхоты.
Украіна страціла 848 адзінак тэхнікі. З іх 389 — знішчаныя, 22 — пашкоджаныя, 36 — кінутыя, 401 — захопленыя рускімі.