Расійскія акупанты абстралялі аўтамабіль швейцарскага журналіста
Цяпер швейцарскі журналіст знаходзіцца ў шпіталі горада Крапіўніцкі.
У Мікалаеўскай вобласці расійскія акупанты абстралялі аўтамабіль швейцарскага журналіста.
Аўтамабіль браняваны, аднак некалькі куляў патрапілі ў шкло, якое пабілася і нанесла Гіёму Брыке раненні твару і перадплечча.
Паводле журналіста, калі ён зразумеў, што па машыне страляюць, то з'ехаў на ўзбочыну і спыніўся. Да яго падыйшлі расійскія вайскоўцы, якія забралі ў Гіёма пашпарт, тры тысячы еўра наяўнымі, ноўтбук, адзняты на камеру матэрыял ды іншыя асабістыя рэчы.
Цяпер швейцарскі журналіст знаходзіцца ў шпіталі горада Крапіўніцкі.