Расійскія войскі абстралялі два інтэрнаты ў Харкаве. Загінулі не менш за восем чалавек

Учора ўвечары пад удар патрапіў інтэрнат у Салтоўскім раёне. Там, паводле па апошняй інфармацыі, загінулі сем чалавек і яшчэ 20 былі параненыя. Уначы абстрэлы Харкава працягнуліся. Трапілі ў яшчэ адзін інтэрнат.

harkau_3.jpg

Ноччу і раніцай па Харкаву было яшчэ пяць "прылётаў". Адзін з іх — па інтэрнаце ў Слабадскім раёне. Там колькасць параненых узрасла да 18-ці, двое з іх — дзеці, адзін чалавек загінуў.

Мэр Церахаў паведаміў аб адным загінуўшым. Паводле даных выдання «Суспильне», загінулых ужо двое.

Уладзімір Зяленскі назваў назваў абстрэл «подлым і цынічным ударам па цывільных людзях, які не мае ніякага апраўдання і дэманструе бяссілле агрэсара».

Мэр Харкава Ігар Церахаў заявіў, што атака — гэта «акт застрашвання, генацыду і сапраўдны фашызм».

harkau2_2.jpg

Пазней сталі вядомыя падрабязнасці абстрэлаў. У чацвер, 18 жніўня, рускія войскі з горада Белгарад запусцілі ў бок Харкаўскай вобласці восем ракет, адзначае УНІАН

Адна з іх трапіла ў 4-павярховае памяшканне інтэрната ў Слабадскім раёне Харкава. Па стане на 9.14 раніцы па ўкраінскім часе ўжо вядома аб двух ахвярах. Пра гэта паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў у Telegram: "...Каля 4.30 раніцы вораг ажыццявіў пускі яшчэ 8 ракет з г. Белгарад у напрамку Харкаўшчыны. Зафіксаваныя траплянні ракет у Халаднагорскім і Саратаўскім раёнах Харкава. Пашкоджаныя будынкі, аб'екты інфраструктуры, пачаліся пажары".