Расійскія войскі замініравалі ўзбярэжжа Кахоўскага вадасховішча ля захопленай АЭС — Энергаатам

Расійскія войскі таксама хочуць накіраваць электраэнергію, што выпрацоўваецца АЭС, на акупаваныя Крым і Данбас, аднак гэта фізічна немагчыма зрабіць.

1646924270_3304.jpg

Расійскія вайскоўцы замініравалі ўзбярэжжа Кахоўскага вадасховішча, якое мяжуе з захопленай атамнай электрастанцыяй, паведамляе УНІАН.

Пра гэта паведамляе Нацыянальная атамная энергагенеруючая кампаніі "Энергаатам".

"Расійскія акупанты, якія захапілі Запарожскую АЭС, абмяркоўваюць намеры накіраваць электраэнергію, што выпрацоўваецца атамнай электрастанцыяй, на акупаваныя Крым і Данбас", — адзначылі ў кампаніі. Аднак паведамляецца, што на самай справе гэта фізічна немагчыма зрабіць.

У той жа час, паводле звестак "Энергаатама", расійскія войскі таксама замініравалі ўзбярэжжа Кахоўскага вадасховішча, якое мяжуе з атамнай электрастанцыяй