1007-мы дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: Рэкордная атака дронаў на Украіну

Украіна ўначы зведала рэкордную атаку беспілотнікаў, заявілі ў УСУ. Расійскае войска ўначы выпусціла 188 дронаў, з якіх 76 атрымалася збіць. РФ былі выкарыстаныя таксама чатыры балістычныя ракеты «Іскандэр». Украінскія ўлады паведамілі, што пашкоджаныя аб'екты крытычнай інфраструктуры, без электрычнасці застаўся горад Цярнопаль. Вялікабрытанія перадала Украіне новую партыю крылатых ракет Storm Shadow.

ukraina_saldaty_pilnujuc_neba.jpg

Расія запусціла 188 БПЛА, некаторыя праляцелі праз Беларусь

У ноч на 26 лістапада Расія ажыццявіла найбуйнейшую з пачатку вайны атаку беспілотнікамі па Украіне — запусціла 188 дронаў. Паводле афіцыйных крыніц, украінскія сілы супрацьпаветранай абароны збілі 76 БпЛА.

Паводле паведамленняў украінскіх ваенных, 95 дронаў былі «лакацыйна страчаныя», верагодна, з-за актыўнай працы сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Яшчэ 5 беспілотнікаў накіраваліся ў бок Беларусі.

Атакі закранулі шэраг рэгіёнаў Украіны, у тым ліку Кіеўскую, Чаркаскую, Кіраваградскую, Чарнігаўскую, Сумскую, Харкаўскую, Палтаўскую, Жытомірскую, Хмяльніцкую, Вінніцкую, Чарнавецкую, Тэрнопальскую, Роўненскую, Запарожскую, Днепрапятроўскую, Адэскую і Мікалаеўскую вобласці.

У выніку масіраванай атакі пацярпелі аб'екты крытычнай інфраструктуры, а таксама былі пашкоджаныя прыватныя і шматкватэрныя дамы.

straty_bpla_26_11_2024.jpg

З-за атакі расійскіх беспілотнікаў у Цярнопальскай вобласці ўвялі абмежаванні на працу электрасетак. У дамах жыхароў вобласці сёння святло будзе толькі 2-3 гадзіны. Як адзначыў раніцай Мэр Тэрнопаля Сяргей Надал, паведаміў, што ў выніку расійскай атакі была пашкоджаная электрычная інфраструктура, якая забяспечвае горад.

Новыя санкцыі і перадача Вялікабрытаніяй Украіне новую партыю Storm Shadow

Вялікабрытанія адправіла Украіне новую партыю крылатых ракет Storm Shadow, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Bloomberg.

Паводле крыніц Bloomberg, гаворка ідзе пра «дзясяткі крылатых ракет». Дакладная колькасць перададзеных ракет і тэрміны іх дастаўкі не раскрываюцца па меркаваннях бяспекі.

Пастаўкі адбыліся да нядаўняга рашэння ЗША і Вялікабрытаніі зняць абмежаванні на ўдары заходняй зброяй па ваенных мэтах на тэрыторыі РФ.

Storm Shadow з'яўляюцца далёкабойнымі крылатымі ракетамі паветранага базіравання, якія значна ўзмацняюць абарончыя магчымасці Украіны.

Еўрапейскі Саюз таксама плануе ўвесці новыя санкцыі супраць кітайскіх кампаній, якія дапамагаюць Расіі ў распрацоўцы ўдарных дронаў. У санкцыйны спіс прапанавана ўключыць больш за 50 фізічных і 30 юрыдычных асоб.

У Сумах — шмат пажараў: РФ абсталяла горад фосфарнымі снарадамі

Расійскія войскі абстралялі Сумы з рэактыўных сістэм залпавага агню «Смерч» з фосфарнымі ўзрывальнікамі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на намесніка старшыні Сумскага райсавета Уладзіміра Біцака: «Быў «прылёт» у горадзе Сумы. Раней гэта была буйнакаліберная рэактыўная сістэма залпавага агню «Смерч». А раней яна была начыненая фосфарным узрывальнікам. Таму і адбыліся масавыя пажары», — сказаў Біцак.

Як паведамілі ў Сумскім гарсавеце, у выніку абстрэлу пашкоджаная аўтастаянка, на якой знаходзіцца СТА, аўтамабілі і вокны жылых дамоў.

Украінскія сілы вызвалілі Куп'янск ад расійскіх войскаў

Украінскія сілы абароны выбілі расійскія войскі з горада Куп'янск у Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведамілі аналітыкі DeepState у ноч на 26 лістапада.

Паводле крыніц, інфармацыю пра вызваленне горада пацвярджаюць таксама расійскія ваенныя карэспандэнты.

Куп'янск знаходзіцца ў Харкаўскай вобласці і з'яўляецца важным стратэгічным пунктам рэгіёна. 

На момант публікацыі дадатковыя падрабязнасці аперацыі па вызваленні горада, а таксама інфармацыя пра магчымыя страты бакоў адсутнічаюць.

Міністр абароны Украіны наведае Паўднёвую Карэю з просьбай аб зброі

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў 27 лістапада наведае Паўднёвую Карэю, каб абмеркаваць магчымыя пастаўкі ўзбраенняў, паведамляе выданне South China Morning Post.

Паводле СМІ, украінскі міністр прывязе з сабой «спіс пажаданняў», у які ўваходзяць сістэмы супрацьпаветранай абароны і артылерыйскія ўстаноўкі.

Візіт накіраваны на пашырэнне ваеннай падтрымкі Украіны з боку Паўднёвай Карэі ў кантэксце расійскага ўварвання ў краіну.