
Рускія акупанты дэмантавалі і вывезлі найбуйнейшую ва Украіне сонечную электрастанцыю, якая размяшчалася пад Такмаком Запарожскай вобласці — «Тоkmak Solar Energy».
Пра гэта распавяло выданне Vlasti.net. Па словах мясцовых жыхароў гараджан, сонечныя панэлі разбіралі, пакавалі і вывозілі на працягу доўгага часу.
Магутнасць СЭС «Тоkmak Solar Energy» — 50 МВт. Яна займала плошчу 96 гектараў — каля 100 футбольных палёў.