Рускія войскі ва ўцепленай форме пакутуюць ад украінскай спёкі — перахоп СБУ

Расійскія войскі пакутуюць не толькі ад украінскіх абаронцаў, але і ад спёкі — у сваёй уцепленай форме і з-за адсутнасці вады. Пра гэта распавяла Служба бяспекі Украіны.

Фота з сайта yaustal.com

Фота з сайта yaustal.com

У прэс-цэнтры СБУ паведамілі, што, як сведчаць тэлефонныя размовы, перахопленыя спецслужбай, надыход чэрвеня стаў сапраўдным "сюрпрызам" для захопніцкіх войскаў. Бо яны разлічвалі захапіць Украіну яшчэ ў лютым і патрапілі на тэрыторыю чужой краіны ва ўцепленай форме, а новае абмундзіраванне ім ніхто не завозіць.

Расійскі вайсковец скардзіцца свайму знаёмаму ў Расіі, што іх даймае спякота і недахоп вады. На днях захопнікі чакалі замену для сябе, але "ў выніку х** — сядзім далей". Да таго ж штодня фіксуюцца новыя страты сярод салдат: "Пастаўка вады спынілася. Мы сядзім без вады. У апошні час горача. Тут ужо і спякота, і пацаны таксама ўсе ў а**е сядзяць. Маральна прыгнечаныя. І форма, якая восеньская была, так і ёсць".

Паводле www.pravda.com.ua