Святлана Ціханоўская папярэдзіла NATO пра пагрозу з Беларусі

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская паведаміла, што атрымлівала даныя аб будаўніцтве новай ваеннай інфраструктуры ў Беларусі — як на мяжы з Украінай, так і ўздоўж межаў з краінамі Еўрасаюза. Па яе словах, Расія можа выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для правакацый супраць краін NATO. Ідуць 1654-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

546559891_1136568235322920_6427866341915045684_n.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 240 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 4 верасня.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 22 атакі расіян у раёнах Казачай Лапані, Лімана, Старыцы і Вільчы, а таксама ў кірунках Ахрымаўкі і Бочкавага.

На Ліманскім кірунку расійцы 11 разоў атакавалі ў раёнах Лімана і Дзібровы, а таксама ў кірунках Грэкаўкі, Капаноў, Наваегараўкі, Навасёлаўкі і Дробышава.

На Славянскім кірунку армія РФ здзейсніла 10 штурмавых дзеянняў у раёнах Каленікаў і Азёрнага, а таксама ў кірунку Крывой Лукі.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 24 атакі ў раёнах Канстанцінаўкі, Іллінаўўкі, Мікалаеўкі і Райскага, а таксама ў кірунках Навагрыгор’ўкі, Навапаўлаўкі і Паўлаўкі.

На Пакроўскім кірунку УСУ спынілі 38 атак расіян у раёнах Біліцкага, Сяргееўкі, Удачнага і Маладзецкага, а таксама здзяйсняў штурмы ў кірунках Новага Донбаса, Светлага, Вільнага, Софіяўка, Тарэцкага, Прытулку, Шаўчэнкі, Дабраполля, Навагрышына і Навапаўлаўкі.

На Гуляйпольскім кірунку зафіксавана сем атак у кірунку Ваздвіжаўкі.

* * *

Трэцяга верасня расійскія войскі працягвалі інтэнсіўна атакаваць Кіеў рэактыўнымі БПЛА, у выніку чаго пацярпелі 13 чалавек, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

У ноч на 4 верасня расійскія войскі атакавалі Запарожжа, у выніку чаго адбылося ўзгаранне ў шматкватэрным жылым доме. Папярэдне без пацярпелых.

Вечарам 3 верасня расійскі беспілотнік трапіў у шматпавярховы жылы дом у Крапіўніцкім, у выніку атакі пацярпеў адзін чалавек, яго шпіталізавалі.

* * *

796648116_1000145783084672_4825010004477194796_n.jfif

* * *

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Truth Social заявіў, што мае намер дамагацца ад еўрапейскіх краін кампенсацыі за амерыканскую дапамогу Украіне, якую Вашынгтон аказваў пры адміністрацыі Джо Байдэна.

Вялікую частку допіса Трамп прысвяціў запэўненням у тым, што ў Злучаных Штатаў дастаткова боепрыпасаў на фоне вайны ў Іране. «Мы вырабляем боепрыпасы ў аб'ёмах, якіх раней ніколі не было. Мы назапашваем запасы і рыхтуемся да любых непрадбачаных абставінаў, якія могуць адбыцца. Мы пакідаем іх сабе, ЗША, замест таго, каб прадаваць іх іншым, але продаж саюзнікам неўзабаве адновіцца», — заявіў ён.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што адміністрацыя Байдэна нібыта бясплатна перадала Украіне значна больш боепрыпасаў, чым было выкарыстана падчас кампаніі ў Іране. «Сотні мільярдаў долараў былі дадзены Украіне і NATO бясплатна — за гэта павінна была бы заплаціць Еўропа, калі б яе толькі папрасілі, але мы будзем патрабаваць гэтыя грошы, хаця і з некаторым спазненнем», – напісаў Трамп.

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце паведаміў, што рыхтуюцца сустрэчы з прадстаўнікамі амерыканскага прэзідэнта ў Кіеве.

«Толькі што правёў нараду з камандай, якая займаецца перагаворамі з прадстаўнікамі прэзідэнта Амерыкі. Фактычна 24/7 мы з імі на сувязі і рыхтуемся да сустрэч. Ёсць папярэднія даты. Мы разлічваем убачыць прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША тут, у Кіеве. Пацвярджэнне ад іх ёсць: сустрэча адбудзецца ў іх у Маскве і ў Кіеве.

Мы разлічваем на сустрэчу ў бліжэйшыя дні. Гэта вельмі важна. Важна, каб ЗША і ў далейшым заставаліся актыўнымі. Гатовыя да сустрэч з імі ва Украіне — на высокім узроўні, па сутнасці», — сказаў ён.

* * *

Расійскія прызыўнікі ўсё часцей сутыкаюцца з абмежаваннямі на выезд з краіны. Па даных праваабарончага праекта «Идите лесом», з 18 па 31 жніўня да яго звярнуліся 73 прызыўнікі, якія спрабавалі перасекчы мяжу: 50 з іх змаглі выехаць, а 23 — не.

У некаторых выпадках забарона на выезд з'яўлялася непасрэдна падчас праходжання пагранічнага кантролю, піша The Moscow Times. Некалькі людзей прызыўнога ўзросту сцвярджалі, што не атрымлівалі павестак і даведаліся аб абмежаванні толькі на мяжы. 

Адзін прызыўнік перад рэйсам Масква — Ерэван праверыў рэестр і не ўбачыў там забароны. Аднак пад час пагранічнага кантролю яму паведамілі, што выезд абмежаваны. Праз некалькі хвілін пасля гэтага забарона з'явілася і ў рэестры. 

Праблемы ўзнікаюць і пры спробах выехаць праз Беларусь. Па даных «Идите лесом», да праекта звярнуліся 11 прызыўнікоў, якія спрабавалі скарыстацца гэтым маршрутам. Чацвярым удалося выехаць, сямёра атрымалі адмову.

Сітуацыя развіваецца на фоне паведамленняў аб магчымай новай мабілізацыі ў Расіі пасля вераснёўскіх выбараў у Дзярждуму.

* * *

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю для LRT заявіла, што Расія можа выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для абвастрэння напружанасці і правакацый супраць краін NATO.

Па яе словах, самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Лукашэнка застаецца гатовым перадаць тэрыторыю і інфраструктуру для магчымых расійскіх наступальных або застрашваючых аперацый супраць Альянсу. Яна паведаміла, што атрымлівала даныя аб будаўніцтве новай ваеннай інфраструктуры ў Беларусі — як на мяжы з Украінай, так і ўздоўж межаў з краінамі Еўрасаюза.

«Мы павінны быць вельмі асцярожнымі — мы бачым, што ў Беларусі разгорнута інфраструктура для ракет “Арэшнік”; яны пагражаюць і шантажуюць ядзернай зброяй», — заявіла Ціханоўская.

Аб залежнасці Лукашэнка ад Пуціна і ролі Беларусі ў вайне з Украінай Ціханоўская гаварыла і раней. Яшчэ вясной яна ацаніла залежнасць Лукашэнкі ад Пуціна на фоне пагроз уцягвання Беларусі ў вайну, заявіўшы, што паўплываць на беларускага лідара не можа ніхто, акрамя самога Пуціна.