Шайгу адхілены ад кіравання войскамі ва Украіне — Міністэрства абароны Брытаніі
Праз праблемы расійскай арміі ў вайне супраць Украіны міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу адхілілі ад расійскага кіраўніцтва, а аператыўныя камандзіры інфармуюць Пуціна аб ходзе вайны, паведамляе выведка Вялікабрытаніі.

«Расійскія афіцэры і салдаты, якія маюць уласны досвед вайны, верагодна, рэгулярна высмейваюць Шайгу за яго неэфектыўнае кіраўніцтва, паколькі прагрэс Расіі ў вайне застопарыўся», — адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.
Верагодна, Шайгу доўга спрабаваў пераадолець сваю рэпутацыю недахопу ваеннага досведу, паколькі большую частку сваёй кар'еры ён правёў у будаўнічым сектары і Міністэрстве надзвычайных сітуацый.