Так выглядае сучасны каланіялізм. У Расію дэпартавалі 230 тысяч украінскіх дзяцей
У Расію пад выглядам эвакуацыі прымусова дэпартавалі 230 тысяч украінскіх дзяцей. Дарадца сталага прадстаўніка Украіны пры ААН Сяргей Дворнік заявіў, што такім чынам Расія хоча знішчыць украінскую нацыю.
За час поўнамаштабнай вайны расіяне дэпартавалі ўжо 230 тысяч украінскіх дзяцей. Такім чынам, Расія хоча знішчыць украінскую нацыю, заявіў дарадца пастаяннага прадстаўніка Украіны пры ААН Сяргей Дворнік падчас пасяджэння Савета бяспекі, піша korrespondent.net.
"Выкраданне, прынамсі, 230 тысяч украінскіх дзяцей сярод 1,4 мільёна грамадзян Украіны, гвалтоўна дэпартаваных у Расію, з'яўляецца злачынствам, накіраваным на знішчэнне ўкраінскай нацыі шляхам пазбаўлення яе маладых пакаленняў, што з'яўляецца сучаснай праявай каланіялізму", — падкрэсліў Дворнік.