Туніс. Далоў прэзідэнцкую рэспубліку

Туніс вырашае, як жыць далей пасля падзення дыктатуры. Важнай часткай грамадскай дыскусіі сталі дэбаты вакол будучай мадэлі дзяржаўнага ладу. Большасць тунісцаў выступае за змены ў канстытуцыі і
пераход да парламенцкай мадэлі кіравання. Прычына не толькі ў тым, што прэзідэнцкая рэспубліка дыскрэдытавала сябе за часы Бен Алі. Шмат хто баіцца, што на выбарах прэзідэнта пераможа функцыянер
старога рэжыму. Ідэю змены канстытуцыі падтрымлівае апазіцыя, якая пакуль слаба арганізаваная.

Туніс вырашае, як жыць далей пасля падзення дыктатуры. Важнай часткай грамадскай дыскусіі сталі дэбаты вакол будучай мадэлі дзяржаўнага ладу. Большасць тунісцаў выступае за змены ў канстытуцыі і пераход да парламенцкай мадэлі кіравання. Прычына не толькі ў тым, што прэзідэнцкая рэспубліка дыскрэдытавала сябе за часы Бен Алі. Шмат хто баіцца, што на выбарах прэзідэнта пераможа функцыянер старога рэжыму. Ідэю змены канстытуцыі падтрымлівае апазіцыя, якая пакуль слаба арганізаваная. У любым выпадку, дыскусія цікавая, паколькі ў арабскім свеце, акрамя Лівана і Ірака, усе дзяржавы маюць прэзідэнцкую форму кіравання. Прэзідэнт — гэта амаль манарх. Ён кантралюе паліцыю і армію, можа распускаць парламент і здымаць кіраўніка ўраду. На думку шмат каго, альтэрнатывай можа быць іракская канстытуцыя. Амерыканскія юрысты, якія яе напісалі, большую частку ўлады перадалі парламенту. Іракскі прэзідэнт папросту прадстаўляе дзяржаву. Парадокс сітуацыі ў тым, што правядзення выбараў прэзідэнта, прычым як мага хутчэй, патрабуе Еўропа — галоўны партнёр Тунісу. На думку экспертаў, у Брусэлі дасюль баяцца, што вакуум улады прывядзе да дэстабілізацыі краю і росту ўплыву ісламістаў.

Па матэрыялах «Jungle World» (Германія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: