Топ-10 фільмаў Робэрта Рэдфарда: да 89-годзьдзя легенды

На гэтым тыдні адзначалі чарговыя народзіны выбітнага актора. Робэрт у пачатку сваёй кар'еры паставіў дзьве ўмовы рэжысэрам: у фільмах яго герой не павінны паміраць у кадры, а таксама тое, што сьветлыя валасы Рэдфарда не будуць перафарбоўваць. Зрэшты некаторыя лічаць, што гэта толькі міт. Мы склалі аўтарскую падборку з дзесяці лепшых фільмаў актора. Прыемнага прагляду!

Робэрт Рэдфард

Робэрт Рэдфард

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. Шпіёнскія гульні (Spy Game). 2001

spy_game.jpg

Шпіёнская галаваломка рэжысэра Тоні Скота пабудавана на нэрвах, і праходзіць паміж адным днём у цэнтры ЦРУ Лэнглі і дзесяцігодзьдзямі бруднай працы за мяжой. Рэдфард грае дасьведчанага ветэрана службы. Ён прадае свае веды лёгка, але ніколі за бясплатна.

Структура флэшбэкаў фільма дазваляе Рэдфарду гуляць настаўніка, маніпулятара і маральнага компаса, часам у адным і тым жа часе. Ён ставіцца да ЦРУ як да рынку паслугаў. Яго герой ужо ўсіх абхітрыў. Галоўнае пытаньне, гэта як даўно было гэта зроблена. У кампаньёнах, ці нават вучнях, ва ўсіх сэнсах, у фільме грае таксама Брэд Піт.

Нумар 9. Афера (The Sting). 1973

the_sting.webp

Лепшы фільм года, па вэрсіі амэрыканскай кінаакадэміі. Джордж Рой Хіл зьняў бадзёрую, вясёлую камедыю пра махляроў. Разам з Рэдфардам на экране зьзяе Пол Ньюман. Немагчыма раскрыць усе геніяльныя хады стваральнікаў, каб не быць абвінавачаным у спойлерстве.

Якасная, захапляльная і таленавіта зьнятая стужка на вечаровы прагляд вам забясьпечаная.

Нумар 8. Усё страчана (All Is Lost). 2013

all_is_lost.jpg

Амаль без словаў і пазбаўленая перадумоваў, драма пра выжываньня дае Робэрту Рэдфарду магчымасьць пазмагацца з адкрытым акіянам. Ён не грае гераізм, але дэманструе свае здольнасьці, пакуль вялікая вада не робіць усё намаганьні спрэчнымі.

Камэра назірае за чалавекам, якое думае. Гледачы бачаць, што вузлы завязаныя, ветразі падцягнутыя, а пашкоджаньні ацэненыя. Кожнае дзеяньне Рэдфарда зьнятае з выразнасьцю інструкцыі і напружаньнем трылера. Твар Рэдфарда становіцца абветраным, зморшчаным, абпаленым сонцам, няўмольным.

Фільм сам па сабе мінімалістычны, яго праца актора максімальна эфектная.

Нумар 7. Вялікі Гэтсбі (The Great Gatsby). 1974

the_great_gatsby.webp

Задоўга да трыюмфу Леанарда Дзі Капрыё, ролю ў фільме па вялікім рамане Фітцжэральда выконваў Робэрт Рэдфард. Трэба прызнаць, што экранізацыя База Лурмана ў 2013 годзе выглядае больш значна, чым гэтая стужка Джэка Клейтана, але і яна, безумоўна, вартая прагляду!

Супакой героя Рэдфарда супрацьстаіць дрыжыкам далікатнасьці кожны раз, калі ў кадры зьяўляецца Дэйзі ў выкананьні цудоўнай Міі Фэроў. Акторскае выкананьне фактычна знаходзіць электрычнасьць у цішыні, у тыя моманты, калі ўсьмешка героя нібы замярзае. Гэтсбі – гэта трагічны герой, які складвае мінулае ў музэй.

Нумар 6. Конны шаптун (The Horse Whisperer). 1998

the_horse_whisperer_2.avif

Робэрт Рэдфард выступіў і ў якасьці рэжысэра і сам жа выканаў галоўную ролю. Гэта вэстэрн, дзе няма месца для стрэлаў, індзейцаў і грамадзянскай вайны. Мы глядзім на чалавека, які апынуўся патрэбным жанчыне, яе хворай дачцэ і каню. Пры гэтым у прыблізна раўных і ўзаемазалежных суадносінах.

Гісторыя распавядае пра няшчасны выпадак, у выніку якога конь па мянушцы Пілігрым застаўся калекай, а дзяўчына, якую грае Скарлет Ёхансан, атрымала такія сур'ёзныя траўмы, што ёй прыйшлося ампутаваць частку нагі. На ферме вырашаюць што лепей будзе застрэліць каня, каб не пакутаваў, але маці знаходзіць інфармацыю, што ёсьць шаптун, які робіць дзівосныя рэчы з канямі.

У дзяўчынкі ўжо нараджаюцца думкі, што з адной нагой яна не будзе нікому патрэбная, і тут высьвятляецца, што мэтад шаптуна на коней працуе і на людзей. Гэта вельмі сур’ёзная драма, якая адбываецца на адкрытай бясконцай прасторы, якая можа і не ўвабраць у сябе боль і трагедыю людзей.

Нумар 5. Занадта далёкі мост (A Bridge Too Far). 1977

a_bridge_too_far_2.jpg

Эпапея сэра Рычарда Атэнбара пра Другую сусьветную вайну ўключае безьліч зорак сусьветнага кіно. Фільм стаў адной з самых амбіцыйных рэканструкцый вайны ў гісторыі кініматографа. Сярод галівудзкіх легендаў, такіх як Шон Конэры, Робэрт Рэдфард, Энтані Хопкінс, Лоўрэнс Аліўе, Джэймс Каан – Джын Хэкман зьзяе ў вобразе польскага генэрала.

Яго герой стаіць у апазіцыі да аптымізму камандаваньня хаўрусьнікаў, асабліва калі ён выказвае свае ідэі адносна шанцаў апэрацыі па разгрому нямецкіх сілаў пасьля высадкі ў Нармандыі.

Пралікі, неахайнасьць і звычайныя памылкі будуць каштаваць вельмі дорага. Маштабныя здымкі і насычаныя падзеі чакаюць гледачоў у гэтым доўгім фільме.

Нумар 4. Уся прэзыдэнцкая раць (All the President's Men). 1976 

all_the_president_s_men_1.webp

Знакамітая стужка Алана Пакулы, з Робэртам Рэдфардам і Дасьцінам Хофманам у галоўных ролях. Нават калі б сама гісторыя Ўотэргейта не была такой цікавай, якой яна ёсьць, гэты фільм, верагодна, быў бы такім жа добрым.

Атрымаўся захапляльны аповед, як двое зьнялі прэзідэнта. Стужка адлюстроўвае хаатычнае жыцьцё журналіста-рассьледавальніка. Дзеяньне фільма пачынаецца 1 чэрвеня 1972 года з моманту прыбыцьця ў Капітолій прэзідэнта Ніксана. Ён знаходзіцца на піку сваёй папулярнасьці, і здаецца, што яго немагчыма спыніць.

Затым стужка пераходзіць да падземнага гаража ў комплексе Ўотэргейт у Вашынгтоне, дзе ахоўнік заўважае прыадчыненыя дзьверы. Ён тэлефануе ахове, якая ловіць пяцёра чалавек, якія ўварваліся ў офіс Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі. Што адбылося далей — глядзіце ў захапляльнай працы Алана Пакулы.

Нумар 3. Пагоня (The Chase). 1966

the_chase_1.jpg

Дзеяньне стужкі разгортваецца ў маленькім, эканамічна застойным мястэчку ў Тэхасе. Брандо грае шэрыфа, чалавека, чые спробы падтрымліваць парадак перарастаюць у хаос, калі зьбеглы асуджаны і былы жыхар горада скіроўвае грамадзтва ў віхор узаемных падазрэньняў.

Бездакорнае выкананьне Марлона Брандо добра падтрымліваецца ўражлівым акторскім складам, у тым ліку Джэйн Фонда і Робэртам Рэдфардам. Гісторыя будзе трымаць вас у захапленьні да самага канца.

Нумар 2. Буч Кэсідзі і Сандэнс Кід (Butch Cassidy and the Sundance Kid). 1969

butch_cassidy_and_the_sundance_kid_1.jpg

Легендарны фільм пра бандытаў, якія мелі рэальных прататыпаў у недалёкім ад здымкаў мінулым. Пол Ньюман у ролі Буча Кэсідзі, чалавека-ідэі, які заўсёды плянуе наступную вялікую справу аб рабаваньні, але рэдка задумваецца аб наступствах. Яго ўпэўненасьць кантрастуе з Робэртам Рэдфардам у ролі ідэальнага стралка Сандэнса.

Ёсьць адчуваньне, што гэтыя злачынцы езьдзяць не толькі дзеля грошай ці славы, але і дзеля чыстага задавальненьня ад сумеснай язды – у любым выпадку, пакуль закон не прымусіць спыніцца.

Гэта клясыка, якая даказвае, што нават самыя знакавыя героі – і антыгероі – могуць сустрэць свой лёс з усьмешкай і жартам.

Нумар 1. Тры дні Кондара (Three Days of the Condor). 1975

three_days_of_the_condor_1.webp

Часам, калі здаецца, што ты працуеш на шпіёнскую агенцыю, але сам нібы стаіш па-за цёмнымі і сьлізкімі справамі, а толькі выконваеш дапаможную функцыю, можна прыйсьці да высновы, што агенты і шпіёны – недзе там, у справаздачах. Але ў любы дзень можа адбыцца пераварот сьвядомасьці, як гэта здарылася ў героя Робэрта Рэдфарда ў шпіёнскім трылеры Сідні Полака.

Выблытвацца ад сітуацыі, калі супраць цябе – невядомыя агенты незразумелай службы – будзе дапамагаць чароўная Фэй Данаўэй. Шпіёнскія гульні з крывавым сьледам.

Прыемнага прагляду!