Паводле openweathermap.org
Агулам знойдзена 27 публікацый з тэгам «Спіс фільмаў»
Топ-10 фільмаў Квенціна Таранціна. Да дня народзінаў майстра
Хто ня ведае Таранціна — жывога класіка сусветнага кіно? 27 сакавіка яму спаўняецца 60 гадоў. Каб бліжэй пазнаёміцца з творчасцю майстра, мы падрыхтавалі спіс з лепшых фільмаў, дзе Таранціна выступаў у якасці рэжысэра.
Топ-10 азіяцкіх фільмаў. Без апошняга трыюмфатара прэміі Оскар
Пасля фенаменальнага поспеху стужкі «Усё паўсюль і адразу», якая атрымала ўзнагароды ў самых галоўных намінацыях амерыканскай кінаакадэміі, цікавасць да азіяцкага кіно імгненна ўзрасла. Мы падрыхтавалі для вас спіс выдатных карцінаў, створаных азіяцкімі рэжысёрамі.
Топ-10 лепшых фільмаў на Оскары-2023. Шчырая крытыка
У ноч на панядзелак у сонечным Лос-Анджэлесе адбудзецца чарговая цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў самай знакамітай і ўплывовай кінапрэміі ў сьвеце. У намінацыі «Лепшы фільм» былі вылучаныя 10 стужак, якія мы праглядзелі з задавальненьнем (і без). Паспрабавалі сумленна і шчыра расставіць іх па месцах — ад найгоршага да найлепшага фільма.
Топ-10 фільмаў пра палітвязьняў. Мандэла, Гандзі і ня толькі
Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў зьняволеньня. Агульная колькасьць безпадстаўна зьняволеных па палітычных прычынах беларусаў набліжаецца да дзьвюх тысячаў. Мы склалі для вас сьпіс з дзесяці лепшых стужак, у якіх паказваецца лёс рэальных палітвязьняў, што зьведалі рэпрэсіі ў розных краінах.
Топ-10 фільмаў пра Другую сусьветную: як было ў папярэднюю вайну
Украіна і ўвесь сьвет узгадваюць гадавіну пачатку расейскай агрэсіі ў 2022 годзе. Такой жорсткасьці не было з часоў папярэдняй вялікай вайны ў Эўропе. «Ніколі зноў» — калісьці з такім лёзунгам праходзілі мерапрыемствы памяці. Не дапамагло. Мы склалі сьпіс з лепшых фільмаў пра тую вайну.
Топ-10 фільмаў пра жывёлаў. Мілата і супакаеньне
У часы, калі людзі настойліва дыскрэдытуюць сябе праявамі нечалавечай жорсткасьці, жадаецца зьвярнуцца да тых, хто будзе верным і ўдзячным да канца. Мы падрыхтавалі спіс лепшых фільмаў пра ўлюбёных хатніх гадаванцаў. Натхніцеся іх дабрынёй.
Топ-10 фільмаў-катастрофаў. Землятрусы і ня толькі
Страшэнныя наступствы прыроднай катастрофы ў Турэччыне і Сірыі чарговы раз прымусілі людзей задумацца, а ці могуць яны нешта супрацьставіць такой моцы. Мы склалі спіс лепшых стужак, у якіх адбываецца тая ці іншая катастрофа.
Топ-10 фільмаў пра Космас. Калі хочацца апынуцца далёка ад Зямлі
Добра там, дзе нас няма. Яшчэ лепш — недзе там, за аблокамі. Падрыхтавалі спіс лепшых фільмаў пра касьмічныя падарожжы, каб вы маглі адпачыць ад рэчаіснасьці і ўрэшце захацелі ў яе вярнуцца.
Топ-10 фільмаў пра дзяцей, якім прыйшлося стаць дарослымі
Беларускім дзецям даводзіцца сталець занадта рана. Словы «вайна», «рэпрэсіі», «палітыка» і «эміграцыя» спрабуюць выціснуць бесклапотнасьць з жыцьця малечаў, вымушаючы іх прымаць свае маленькія, але сур’ёзныя рашэньні. Мы падрыхтавалі для вас сьпіс фільмаў, які дапаможа зразумець дылемы і перажываньні ў дзіцячых душах.
Топ-10 францускіх фільмаў. Вытанчанасьць у кожным кадры
Парыж застаецца тым месцам, куды імкнуцца трапіць прынамсі раз у жыцьці. Уся Францыя поўная гарадоў, якія прывабліваюць людзей з розных закуткоў сьвету. Калі зараз і складана даехаць да краіны шматлікіх мараў, дык можна паглядзець на яе ці жыхароў у фільмах. Мы склалі спіс з дзесяці лепшых стужак.
Топ-10 вэстэрнаў. Фільмы, якія дапамогуць выпусьціць пар
Як сьпяваў Лявон Вольскі: «Відаць што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт, відаць што зноўку давядзецца страляць». Кожнаму ў наш неспакойны час раз-пораз жадаецца ўзяць справу ці кольт у свае рукі. Пакуль вы яшчэ трымаецеся, мы падрыхтавалі спіс лепшых вэстэрнаў, каб пастраляць толькі ў думках, пакуль героі высьвятляюць адвечныя пытаньні.
Топ-10 фільмаў пра тое, як зьбегчы з-за кратаў
Ніколі ня ведаеш, калі такая інфармацыя можа прыдасца. Але лепш падысьці падрыхтаваным да небясьпечнай сытуацыі. Мы склалі сьпіс лепшых фільмаў пра спробы ўцячы з-пад варты. Можна суперажываць героям стужак, але таксама варта запамінаць некаторыя прыёмы. За кратамі праглядзець такія фільмы вам дакладна не дадуць.
Топ-10 анімацыйных фільмаў на Новы год
Мультфільмы — гэта для дзяцей? Насамрэч нават самы дарослы і сур’ёзны чалавек мае шанец атрымаць бясконцае задавальненьне ад прагляду намаляваных ад рукі ці кампутары фільмаў. Безумоўна прыемна прачнуцца 1 студзеня, і яшчэ ў ложку ўключыць нешта з прапанаваных намі мультыплікацый. Мы склалі для вас адмысловы спіс лепшых стужак.
Топ-10 фільмаў пра Раство. З Калядамі!
Надыходзіць чароўны час зімовых сьвятаў, які распачынаецца самым сьветлым зь іх — Раством. Кожны год, калі мы адзначаем народзіны Езуса Хрыста, даем сабе яшчэ адзін шанц, каб да чарговага Раства стаць крыху лепш. Мы падрыхтавалі для вас спіс зь лепшых стужак. Са сьвятам! І беражыце сябе.
Топ-10 фільмаў пра музыку. Сем нотаў бываюць больш красамоўнымі за ўсе літары альфабэту
За мілагучнасьцю мэлёдыі стаіць, і даволі часта, глыбокая драма ў яе стварэньні. Музыка можа падбадзёрыць, супакоіць – ці нават падбухторыць да рашучых дзеяньняў. Мы падрыхтавалі спіс лепшых стужак пра музыку. Калі вы не любіце мюзіклы – гэтая падборка таксама для вас, тут іх ня будзе.
Топ-10 польскіх фільмаў. Калі шмат хто ўжо там, а вы па-ранейшаму тут
Дзясяткі тысячаў беларусаў вымушаныя былі бегчы са сваёй краіны ў суседнюю. У кожнага засталіся дома тыя, хто штодзённа хвалюецца за жыцьцё блізкіх па-за межамі Беларусі. Мы падрыхтавалі для вас падборку лепшых стужак польскай вытворчасьці пра Польшчу, каб прасякнуцца побытам і культурай дзяржавы, што дае прытулак тым, хто гэтага адчайна патрабуе.
Топ-10 фільмаў пра эпідэміі. Часам чалавецтва выжывае
З Кітаю прыходзяць зьвесткі пра чарговы ўсплёск заражэньняў каронавірусам. Здаецца, гэтая хвароба ўжо навечна з намі. Тым часам кінематаграфісты стварылі шмат цікавых працаў на гэтую тэму. Мы падрыхтавалі для вас спіс зь дзесяці лепшых стужак.
Топ-10 фільмаў пра спорт. Спойлер: абышлося без футболу
Галоўная падзея ў сьвеце пасьля вайны ў гэтыя тыдні — чэмпіянат сьвету па футболе. Мы падрыхтавалі для вас спіс з лепшых стужак пра спартовыя дасягненьні, барацьбу і жыцьцёвыя драмы. Спорт даўно выходзіць па-за межы фізычнай культуры і становіцца часткай культуры ў шырокім сэнсе гэтага слова. Пагрузіцеся ў сьвет перамогаў і балючых паразаў. Усё як у жыцьці.
Топ-10 фільмаў, у якіх шмат сьнегу, але яшчэ не Калядных
Беларусы апошнія дні б'юць рэкорды ў сацсетках пастамі, у якіх паказваюць адно аднаму сьнег, што выпаў у розных раёнах нашай краіны. Мы падрыхтавалі для вас падборку фільмаў, у якіх таксама паказваюць сьнег, калі вы ўжо з трымценьнем чакаеце зімы. Не турбуйцеся: адмысловую сьвяточную падборку пра Раство мы зробім у свой час.
Топ-10 фільмаў для ўсёй сям’і
Надвор’е не спрыяе актыўным прыгодам звонку, таму самы час адкласьці справы і засяродзіцца на адным з фільмаў з нашай сёньняшняй падборкі. Запрашаем скарыстацца цудоўнай магчымасьцю і ўсёй сям’ёй заняць утульныя месцы ля экрану, і разам перажываць, радавацца і хвалявацца за герояў. Пачнем!
25-03-2023
Ужо праз гадзіну паміж Месяцам і Зямлёй праляціць астэроід, здольны знішчыць горад
Лукашэнка ўгаварыў Пуціна на тактычную ядзерную зброю ў Беларусі? Ці Пуцін Лукашэнку?
Дзень Волі 2023. Зянон Пазьняк, кабінэт Ціханоўскай і беларусы (шмат Фота)
Як прыцягнуць рэжым да адказнасці і стварыць новы План Маршала для Беларусі?
«Шлях свабоды» Міколы Статкевіча
Любоў Лунёва: У Дзень Волі ў 1996-м мы спрачаліся, калі Лукашэнка складзе паўнамоцтвы
«Летам можа адбыцца зачыстка Крыма». Калі чакаць контрнаступу Украіны?
Самба на барабанах, Спеўны сход і сабакі. Дзень Волі адзначылі ў Батумі (фота, відэа)
З'ехалі, памерлі, сядзяць. Што стала з людзьмі, якія выступалі на Дзень Волі-2018
«Каб яны збанкрутавалі». Мядзведзеў заклікаў расійцаў красці заходні кантэнт у інтэрнэце