Топ-10 фільмаў пра мора і караблі, каб уратавацца ад завірухі

Пакуль у Беларусі чакаюцца маразы аж да мінус 30 градусаў, варта задумацца пра больш утульныя ўмовы жыцьця. Сесьці на карабель і паплыць куды далей – што можа быць лепш. З гэтай нагоды мы склалі аўтарскі сьпіс з дзесяці лепшых стужак на гэтую тэму. Прыемнага прагляду!

Кадр аднаго з фільмаў нашай падборкі

Кадр аднаго з фільмаў нашай падборкі

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. Ідэальны шторм (The Perfect Storm). 2000

the_perfect_storm_1.jpeg

Трыццацімэтровыя хвалі, якія ўздымаюцца і рухаюцца на вас – тое, што не варта бачыць у жыцьці, але ў кіно – захапляльна. Тым больш што стужка зробленая паводле рэальных падзеяў. Усё адбываецца ў моры, дзе стыхія становіцца сапраўдным выпрабаваньнем для караблёў, што выглядаюць магутнымі і непераможнымі волатамі, але гэта ў порце. Сярод бясконцага мора – яны нібы дзяцячыя цацкі.

У двубой са штормам трапляюць два караблі, яны падзеленыя ў асобныя гісторыі. Рыбалоўная лодка і прыгожы карабель з ветразем – шыкоўны транспарт шыкоўных людзей. Герояў у стужцы сапраўды хапае, але галоўная дзеючая асоба – гэта шторм. Менавіта ён, у сваёй выключнай ідэальнасьці, нясе сьмяротную небясьпеку. Лепшыя сцэны фільма зьнятыя без дыялёгаў. Чалавек супраць прыроды. Кожны паўстае перад штормам роўным, кожны мусіць скінуць свае маскі, якія выкарыстоўваліся на сушы.

Нумар 9. Жыцьцё Пі (Life of Pi). 2012

life_of_pi_2.jpg

У стужцы Энга Лі прысутнічая вялікая котка – сапраўдны бэнгальскі тыгр. Яму давялося падарожнічаць у кампаніі чалавека, што плыве на лодцы пасьля таго як вялікі карабель пайшоў на дно. Справа ў тым, што бацька чалавека – уласьнік заапарку, і разам з жывёламі сям'’я вымушана была выправіцца ў эміграцыю.

Хлопец і некалькі жывёлаў застаюцца адзінымі выжылымі. Іх чакае поўнае прыгодаў падарожжа. А нас – паглыбленьне ў індыйскую культуру. Наколькі чалавек прывязаны да матэрыяльных каштоўнасьцей? На прыкладзе галоўнага героя мы ўбачым няпростыя духоўныя пошукі свайго месца на нашай Зямлі.

Нумар 8. Трохкутнік смутку (Triangle of Sadness). 2022

triangle_of_sadness_4.jpg

Вельмі іранічная камедыя швэдзкага рэжысэра Рубэна Эстлунда перамагла на Канскім кінафэсьце. Стужка складаецца з трох частак, кожная зь якіх раптоўна выходзіць з папярэдняй. Трэба адзначыць, што гумарам насычаны амаль увесь экранны час, і бліжэй да фіналу можна нават стаміцца ўсьміхацца.

Фільм – цудоўны прыклад правільнага і іранічнага падыходу да сучаснага сьвету, і дзякуючы гэтай працы мы можам без пагрозы кэнсэлінгу ад душы пасьмяяцца з самых тонкіх тэмаў сёньняшняга дня. Вудзі Харэльсан грае капітана круізнага лайнэра, які зьяўляецца ідэйным марксістам, дадайце туды самалійскіх піратаў, пару мадэляў, брытанскіх вытворцаў зброі, расейскага алігарха, і нямецкую кабету-інваліда – усе зьмяшаюцца ў прывабны ансамбль. Кожны са шматлікіх герояў фільма вельмі таленавіта раскрываецца і ўдзельнічае ў трагікамічных сцэнах.

Гэтая стужка вартая таго, каб быць прагледжанай, але лепш не ўжываць ежу падчас прагляду, бо марская хвароба, як і ў герояў, можа распаўсюдзіцца і на вас.

Нумар 7. Афрыканская каралева (The African Queen). 1951

the_african_queen_2.jpg

Джон Х’юстан зноў запрасіў Хамфры Богарта зьняцца ў сваім фільме, і гэта атрымалася чарговы раз выдатна. Зрэшты, магчыма тут галоўную скрыпку грае ня ён, а каралева кіно Кэтрын Хёпбэрн, якая грае цьвёрдую і правільную ва ўсіх сэнсах місіянэрку.

Герой Богарта ў адрозьненьні ад сапраўднай лэдзі, пье джын і проста кіруе дабітай лодкай недзе ў Афрыцы, яшчэ ў часы каляніянізму. Яму неабходна даставіць шаноўную жанчыну ў пункт прызначэньня, вось тут і пачынаюцца прыгоды.

Эвалюцыя іх адносінаў ад пагарды адно адным да глыбокай пашаны, пасыпаная добрым гумарам напрацягу падарожжа – цудоўны аб’ект для вашага назіраньня.

Нумар 6. Субмарына (Das Boot). 1981

das_boot_2.avif

Прыняцьце ганебнага мінулага – неабходны крок, які мусіць прайсьці кожная нацыя, якая ўдзельнічала ў акупацыях іншых дзяржаваў, якая адказная за нечалавечыя злачынствы сваёй арміі. У Нямеччыны гэта атрымалася, у Расеі – не было ніколі, і, на жаль, наўрадці адбудзецца ў будучыні.

Гэты нямецкі фільм Вольфганга Петэрсана пераносіць нас пад ваду. Час супрацьстаяньня ў атлянтычным акіяне з брытанскім флотам. Будзёнае жыцьцё на субмарыне сканчваецца раптоўнай значнай паломкаю. Стужка пра адчайную, небясьпечную працу па кіраваньні падводнай лодкай. Мы можам засяродзіцца на гэтым і лавіць сябе на цікавых развагах: ці падбадзёрваем мы нацысцкіх вайскоўцаў у іх барацьбе за выратаваньне, ці жадаем ім найхутчэйшага апусканьня на дно?

У стужцы да экіпажу быў далучаны журналіст, які меў заданьне напісаць прапагандысцкі рэпартаж аб баявых посьпехах нямецкай зброі. Яго канфлікт з капітанам субмарыны дадае напружаньня ў абставінах, калі надзея выплыць зьнікае з кожнай хвілінай.

Нумар 5. Усё страчана (All Is Lost). 2013

all_is_lost_1.webp

Амаль без словаў і пазбаўленая перадумоваў, драма пра выжываньня дае Робэрту Рэдфарду магчымасьць пазмагацца з адкрытым акіянам. Ён не грае гераізм, але дэманструе свае здольнасьці, пакуль вялікая вада не робіць усё намаганьні спрэчнымі.

Камэра назірае за чалавекам, якое думае. Гледачы бачаць, што вузлы завязаныя, ветразі падцягнутыя, а пашкоджаньні ацэненыя. Кожнае дзеяньне Рэдфарда зьнятае з выразнасьцю інструкцыі і напружаньнем трылера. Твар Рэдфарда становіцца абветраным, зморшчаным, абпаленым сонцам, няўмольным.

Фільм сам па сабе мінімалістычны, яго праца актора максімальна эфектная.

Нумар 4. Баўнці (The Bounty). 1984

the_bounty_3.jpg

Гэты фільм, які адрозьніваецца ад сваіх папярэднікаў пра знакаміты бунт на караблі, прапануе сьвежы погляд на падзеі, якія прывялі да аднаго з самых сумна вядомых мяцяжоў у ваенна-марской гісторыі. Стужка з Мэлам Гібсанам і Энтані Хопкінсам стварае выкшталцоную карціну складаных характараў і надзвычай суровых рэаліяў марскога жыцьця напрыканцы XVIII стагодзьдзя. Разам зь імі ў стужцы зьняўся Дэніэл Дэй-Льюіс, адзін з самых лепшых актораў у гісторыі.

У адрозьненьне ад ранейшых вэрсій гісторыі, якія часта малявалі капітана як тыранічнага злыдня, а старэйшага афіцэра як гераічную постаць, гэтая праца Роджэра Дональдсана паглыбляецца ў душы герояў.

Кожны з маракоў апынецца ўрэшце на райскай выспе, дзе мясцовыя паненкі будуць радыя выканаць любыя жаданьні. Зрэшты, гэта цалкам не адпавядае дысцыпліне. Але якое падпарадкаваньне, калі ты ў раі?

Нумар 3. Піраты карыбскага мора: праклён чорнай пярліны (Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl). 2003

pirates_of_the_caribbean_1.jpg

Першая частка знакамітай сагі пра піратаў, скарбы і прыгожых паненак. Фільм, які можна паглядзець у любых варунках: і на рамантычным спатканьні, і ў лянотным кіна-дні пад коўдрай, і ўсёй сям’ёй на вялікім праэктары.

Гэтая стужка ўсталявала новы эталён у прыгодніцкіх фільмах на марскую ці пірацкую тэматыку. У цэнтры гэтага неверагоднага віру быў Джоні Дэп, чыё знакавае выкананьне загадкавага пірата капітана Джэка Вераб'я стала навечна культавым.

Менавіта гэтая стужка прынесла Джоні Дэпу першую акторскую намінацыю на прэмію Оскар. У спалучэньні з зорным акторскім складам фільм запрашае ў казачнае падарожжа ў сьвеце піратаў, дзе традыцыйныя пастулаты і каноны жанру перакуленыя з ног на галаву.

Нумар 2. Капітан Філіпс (Captain Phillips). 2013

captain_phillips_4.jpg

Фільм пастаўлены паважаным рэжысэрам Полам Грынграсам, прапануе захапляльнае відовішча сучаснага пірацтва, дзеяньне якога адбываецца ў небясьпечных водах ля ўзьбярэжжа Самалі. У стужцы Том Хэнкс бярэ на сябе галоўную ролю капітана Філіпса, мужнага гандлёвага марака, які трапляе ў небясьпечную сітуацыю, калі яго карабель выкрадаюць.

Найвыдатным чынам Том Хэнкс адлюстроўвае надзвычайны ціск, які ўсе ўзрастае на яго, як капітана судна. Сучасныя піраты Самалі зусім пазбаўленыя рамантызму піратаў карыбскага мора пару стагодзьдзяў таму.

Самае страшэннае, што падобныя зьявы адбываюцца і сёньня.

Нумар 1. Выратавальная лодка (Lifeboat). 1944

lifeboat_2.jpg

Хічкок выпусьціў карціну ў студзені 1944 года, калі вайне наканавана было яшчэ паўтары гады забіраць жыцьці людзей ва ўсім сьвеце. Але ў гэты жорсткі і крывавы час рэжысэр робіць надзвычай цікавую стужку. Фільм распавядае пра групу тых, хто выжыў, пасьля таго, як нямецкая субмарына тарпедавала карабель Абодва судны ў выніку трапілі на дно, а некалькі чалавек апынуліся ў выратавальнай лодцы сярод Атлянтычнага акіяна.

Альфрэд Хічкок адмыслова сярод усяго сусьветнага вэрхала вайны абірае абмежаваць месца дзеяньня маленькай выратавальнай лодкай. Гледачы становяцца сьведкамі напружаньня, якое ўзмацняецца па меры пагаршэньня цяжкага становішча герояў. Адзін зь іх – капітан нямецкай падводнай лодкі, адказны за патапленьне. Яго не забіваюць у першыя ж імгненьні, але даюць месца на лодцы. Разьлік у тым, што дасьведчаны марак здолее скіраваць лодку да зямлі.

Толькі ўявіце што можа адбыцца на гэтай лодцы, дзе прысутнічаюць людзі розных расаў і сацыяльнага паходжаньня. А прэснай вады становіцца ўсё меньш.

Прыемнага прагляду!