У Херсоне акупацыйныя ўлады пачалі адбіраць кватэры
У жыллё, якое часова пакінулі жыхара горада, што выехалі на падкантрольную Украіне тэрыторыі, акупацыйныя ўлады вырашылі засяляць "перасяленцаў".
Прарасійскія ўлады
ў часова акупаваным Херсоне плануюць па сваім меркаванні выкарыстоўваць
кватэры, гаспадары якіх выехалі з горада. Пра гэта ў Тelegram-канале напісаў
дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка ў панядзелак, 9 траўня.
"У акупаваным Херсоне пачалі адбіраць кватэры. Марадзёры застаюцца вернымі сваім варварскім традыцыям", — напісаў ён.
Антон Герашчанка таксама апублікаваў дакумент — "загад ваеннага каменданта" Херсонскай вобласці палкоўніка Віктара Бедрыка, датаваны 6 траўня. У ім загадваюць усім кіраўнікам жыллёвых арганізацый падаць спісы кватэр, уласнікі якіх пакінулі межы Херсона. Пустуючае жыллё плануецца перадаць "людзям, якія прыехалі ў горад з зон актыўных баявых дзеянняў". У загадзе адзначаецца таксама, што рашэнне "ўзгодненае з кіраўніком адміністрацыі Херсонскай вобласці", а яго мэтай з'яўляецца "стварэнне ўмоў для паўнавартаснага пражывання грамадзянам, якія прыбылі ў горад".
Паводле korrespondent.net