У Ірпені забілі карэспандэнта The New York Times
Яшчэ адзін журналіст паранены, цяпер яго спрабуюць вывезці з зоны баявых дзеянняў.
У Ірпені пад Кіевам забіты карэспандэнт The New York Times.
Пра гэта паведамляе начальнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябітаў.
Журналісту Брэнту Рэно быў 51 год. Па словах Нябітава, яго расстралялі расіяне. Брэнт Рэно – дакументальны кінарэжысёр. Ён расказваў гуманістычныя гісторыі з гарачых кропак свету, войны ў Іраку і Афганістане, землятрусы і крызісы ўцекачоў па ўсім свеце.
У The New York Times заявілі, што апошні раз выданне супрацоўнічала з Рэно ў 2015-м.
Яшчэ адзін журналіст паранены. Цяпер яго спрабуюць вывезці з зоны баявых дзеянняў.