У Ізраілі пацвердзілі гатоўнасць правесці сустрэчу Зяленскага і Пуціна

У Ізраілі пацвердзілі гатоўнасць правесці ў Ерусаліме сустрэчу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна. Там таксама загаварылі аб верагоднасці сустрэч дэлегацый.

_zelenskiy__5_650x410.jpg


«Ізраіль пацвярджае гатоўнасць прыняць у Ерусаліме магчымую сустрэчу лідараў РФ і Украіны Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Але зноў жа яны (Пуцін і Зяленскі) павінны прыняць адпаведнае рашэнне», — сказаў амбасадар Ізраіля ў Маскве Аляксандр Бэн Цві.

Ён таксама адзначыў, што Ізраіль палічыў бы за «вялікі гонар» правядзенне магчымых перамоваў прэзідэнтаў РФ і Украіны на тэрыторыі ягонай краіны, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ТАСС.

«Дэлегацыі РФ і Украіны маглі б праводзіць сустрэчы ў Ерусаліме, як гэта было ў Стамбуле», — дадаў пасол.

Нагадаем, нядаўна Уладзімір Зяленскі заявіў, што хоча правесці перамовы з Расіяй у Ерусаліме. Такую прапанову ён зрабіў прэм'ер-міністру Ізраіля Нафталі Бенету.