У Казахстане партыя выгнала дэпутата за падтрымку вайны ва Украіне

Казахскі палітык паўтарыў для СМІ расійскую прапаганду пра "нацыстаў" ва Украіне і "спецаперацыю".

2797801.jpg

Азамат Абільдаеў. Фота: Informburo.kz

Палітычная партыя ў Казахстане выгнала аднаго з дэпутатаў парламента пасля таго, як ён адкрыта падтрымаў ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну, піша korrespondent.net.

Дэпутат казахскага парламента Азамат Абільдаў заявіў «Радио Свободная Европа», што падтрымлівае вайну ва Украіне, якую Расія называе "спецыяльная ваенная аперацыя". Ён таксама назваў Кіеўскі ўрад "нацыстамі", услед за крамлёўскай прапагандай.

Партыя Ак Жол, да якой належыць казахскі палітык, заявіла, што абмеркавала яго каментары на сходзе і вырашыла выключыць яго і папрасіць Цэнтральную выбарчую камісію адклікаць яго мандат.

Партыя заявіла, што "яна заўсёды паважае і падтрымлівае незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць нашай рэспублікі і іншых дружалюбных дзяржаў".

Фармальна Ак Жол з'яўляецца апазіцыйнай партыяй, хоць прытрымліваецца лініі ўрада ў па ключавых пытаннях. Аднак, паводле апытання сацыялагічнага цэнтра Demoscope, казахі падтрымліваюць у супрацьстаянні больш Украіну, чым Расею. У сувязі з гэтым, каментары Абільдаева могуць пашкодзіць перспектывам Ак Жол на датэрміновых парламенцкіх выбарах, якія чакаюцца ў бліжэйшыя месяцы.

Варта згадаць, што ўрад Казахстана не выказаў падтрымкі РФ у яе вайне ва Украіне і не прызнаў анэксію ўкраінскіх тэрыторый Масквой, а таксама заклікаў да міру.