Яшчэ саюзнік ці ўжо вораг? Міністр замежных спраў Казахстана выказаўся пра вайну

Мухтар Тлеубердзі заявіў, што Казахстан адмовіўся далучацца да заходніх санкцый супраць Расіі. Але пры гэтым улады краіны не будуць дапамагаць абыходзіць абмежаванні. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю японскаму тэлеканалу «NHK».

Астана

Астана

Па словах міністра, у эканамічным плане РФ і Казахстан маюць цесныя сувязі, і санкцыі супраць Расіі негатыўна адбіліся на эканоміцы Казахстана.
«Казахстан не ўдзельнічае ў санкцыях супраць Расіі, але прытрымліваецца прынцыпу, што ён не будзе выкарыстоўвацца рознымі кампаніямі для іх абыходу. Мы працягнем цяперашнія адносіны паміж Казахстанам і Расіяй», — заявіў Тлеубердзі.
Таксама кіраўнік МЗС Казахстана дадаў, што занепакоены ўкраінскім крызісам. Паводле яго слоў, прэзідэнт Казахстана знаходзіцца ў пастаянным кантакце з лідарамі Украіны і Расіі.
Мухтар Тлеубердзі знаходзіўся ў Японіі з візітам, падчас якога ён прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС Японіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.