У Кіеве дзейнічаюць больш за 400 расійскіх наймітаў

УНІАН са спасылкай на The Times паведамляе, што больш за 400 расійскіх наймітаў дзейнічаюць у Кіеве па заданні Крамля.

Фота: у выніку абстрэлу Кіева снарад патрапіў у жылы дом (GettyImages)

Фота: у выніку абстрэлу Кіева снарад патрапіў у жылы дом (GettyImages)

Ім пастаўлена задача забіць прэзідэнта Зяленскага, чальцоў Кабінета міністраў, і падрыхтаваць глебу для ўзяцця горада пад кантроль Масквы.
"Група "Вагнер", ПВК, якая кіруецца адным з найбліжэйшых саюзнікаў прэзідэнта Пуціна, пяць тыдняў таму даслала наймітаў з Афрыкі з місіяй абезгаловіць урад Зяленскага ў абмен на салідны фінансавы бонус"
Інфармацыя аб місіі "вагнераўцаў" патрапіла на стол украінскага ўрада ў суботу раніцай, а праз некалькі гадзін Кіеў абвясціў 36-гадзінную каменданцкую гадзіну, каб ачысціць горад ад расійскіх дыверсантаў. Мэр Клічко папярэдзіў мірных жыхароў, што яны будуць лічыцца дыверсантамі і рызыкуюць быць ліквідаванымі, калі з'явяцца на вуліцы.