У Расіі заявілі пра смерць 78 беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
Як сцвярджае МІнабароны Расіі, большасць замежных добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, прыехала з Польшчы — 1835 чалавек, затым ідуць Канада — 605 і ЗША — 544 чалавекі.

Мінабароны краіны-агрэсара апублікавала табліцу «замежных наймітаў», якія прыбылі, загінулі і з'ехалі з Украіны, перадае Е*рарадыё.
Паводле расійскіх падлікаў, з Беларусі ва Украіну прыбыла 208 чалавек. 78 з іх «знішчаныя», 61 — «з'ехаў». Цяпер нібыта ва Украіне знаходзяцца 69 беларускіх добраахвотнікаў. Адкуль узяліся гэтыя лічбы, не паведамляецца.
На апошніх звестках, на дадзены момант ва Украіне загінула 10 беларусаў (гэта разам з трыма «каліноўцамі», смерць якіх афіцыйна не пацверджана). Раней офіс Святланы Ціханоўскай заяўляў, што на баку Украіны ваюе каля 1500 беларускіх добраахвотнікаў.