У Расіі заканчваюцца высокадакладныя ракеты. Але гэта не спыніць вайну
Хоць ракеты і заканчваюцца, аднак пры гэтым РФ можа ваяваць яшчэ на працягу года.
Паводле звестак украінскай выведкі, крамлёўскае кіраўніцтва, магчыма, будзе спрабаваць замарозіць вайну на пэўны перыяд часу, каб пераканаць Захад адмяніць санкцыі, але затым працягнуць агрэсію, піша УНІАН.
Мэта Расіі — уся Украіна і не толькі.
"Мы заўважылі, што Расія ажыццяўляе значна менш ракетных абстрэлаў і выкарыстоўвае ракеты Х-22. Гэта старыя савецкія ракеты вытворчасці 1970-х гадоў. Гэта сведчыць аб тым, што ў Расіі заканчваюцца высокадакладныя ракеты"