У захопленым Херсоне дэмантуюць помнік Героям Нябеснай сотні
У захопленых рускімі войскамі гарадах працягваюць знішчацца ўкраінскія манументы. У прыватнасці, тыя, якія прысвечаны загінулым падчас Рэвалюцыі годнасці.
У Херсоне пачалі канчатковы дэмантаж помніка Героям Нябеснай сотні. Пра гэта паведамілі ў зводцы Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (АДА) у чацвер, 14 ліпеня, піша korrespondent.net.
"У Херсоне акупанты пачалі дэмантаж помніка Героям Нябеснай сотні, таксама працягваецца знішчэнне манументаў героям АТА / ААС", — сказана ў паведамленні.
Таксама адзначаецца, што на тэрыторыі рэгіёну працягваюцца баявыя дзеянні, з-за гэтага "ўсё больш населеных пунктаў на мяжы знішчэння".
"З кожным днём ад выбухаў і абстрэлаў пакутуюць усё больш мірных людзей, на мінах падрываецца быдла, знішчаецца ацалелая раней інфраструктура, гараць лясы і палі з пшаніцай", — адзначаюць у Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.