У ЗША заканчваюцца Javelin
Вашынгтон адправіў ва Украіну прыкладна траціну сваіх запасаў — на іх папаўненне патрэбныя гады
Запасы супрацьтанкавых
сістэм Javelin у ЗША пачалі заканчвацца. Большую частку адправілі ва Украіну
для барацьбы супраць расійскіх войскаў.
Паводле звестак старшага дарадцы праграмы міжнароднай бяспекі ў цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў Марка Канцыяна, на папаўненне запасаў спатрэбяцца гады. Пра гэта піша CNN.
«Злучаныя Штаты захоўваюць запасы на выпадак розных магчымых глабальных канфліктаў, якія могуць адбыцца супраць Паўночнай Карэі, Ірана або самой Расіі. У нейкі момант гэтыя запасы стануць настолькі нізкімі, што вайскоўцы зададуцца пытаннем, ці можна праводзіць вайсковыя аперацыі. Злучаныя Штаты, верагодна, набліжаюцца да гэтага моманту», — заявіў Канцыяна.
Паводле УНІАН