Украіна і ЕС рыхтуюць план канфіскацыі нафты з суднаў «ценевага флота» РФ
Украіна разам з Еўрапейскім Саюзам працуе над заканадаўчымі зменамі, якія дазволяць канфіскоўваць расійскую і іранскую нафту з судоў «ценевага флоту» Перамовы наконт мірнага пагаднення паміж Украінай і ЗША працягваюцца, роля Расіі незразумелая. РФ рыхтуецца да новага наступу ва Украіне. Ідуць 1488-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Агулам на працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 148 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 22 сакавіка.
На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 28 штурмаў расіян ў раёнах Шахава, Радзінскага, Чырвонага Ліману, Мірнаграду, Пакроўску, Грышына, Удачнага, Маладзецкага і іншых.
На Канстанцінаўскім кірунку расійцы здзейснілі 17 атак паблізу Канстанцінаўкі, Клебан-Быка, Яблонаўкі, Сафіеўкі, Плешчыеўкі, Русінага Яру і іншых.
На Гуляйпольскім кірунку адбылося 13 атак расіян у бок Залізнічнага, Варвароўкі, Стараўкраінкі, Аленаканстанцінаўкі, Зялёнага, Чароўнага, Мірнага.
* * *
Армия РФ рыхтуе новы маштабны наступ — на Канстанцінаўку Данецкай вобласці. Пра гэта распавёў прадстаўнік 11 армейскага корпуса Узброеных сіл Украіны Дзмітрый Запарожац у эфіры тэлеканала Мы — Украіна.
Паводле яго, камандаванне арміі РФ ужо вызначыла дэдлайн: «Ёсць інфармацыя, што праціўнік паставіў сабе за мэту захапіць Канстанцінаўку да травеньскіх святаў. Нарошчваць тэмпы ён будзе адназначна».
Ён дадаў, што расіяне рыхтуюць не толькі асабовы склад, але і тэхніку: абсталёўваюць танкі «мангаламі», рыхтуюць прымяненне вялікай колькасці мотатэхнікі. Прадстаўнік 11 армейскага корпуса мяркуе, што праціўнік будзе ажыццяўляць штурмавыя дзеянні як на Канстанцінаўскім, так і на Краматорскім кірунку.
* * *
Расійскія войскі ў апошнія дні павялічылі колькасць механізаваных атак на фронце ў межах узмоцненай падрыхтоўкі да вяснова-летняга наступу, піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Аналітыкі фіксуюць узмацненне механізаваных атак з 17 сакавіка. ISW мяркуе, што некаторыя з гэтых механізаваных атак, імаверна, былі расійскімі разведвальнымі аперацыямі для выяўлення або праверкі ўкраінскіх пазіцый перад будучымі наземнымі атакамі вясной-летам.
Таксама фіксуюцца іншыя прыкметы падрыхтоўкі РФ да нового наступу: узмацненне абстрэлаў наваколляў Краматорска, кампанія паветранага блакавання баявога поля і ўдары па ўкраінскіх наземных лініях паведамлення.
ISW ацэньвае, што Расія можа засяродзіць веснаво-летні наступ на гарадах-крэпасцях Данецкай вобласці, да якіх адносяць Славянск, Краматорск, Ліман і іншыя.
Аналітыкі адзначаюць, што розныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы сведчаць пра тое, што наземная фаза вяснова-летняй наступальнай кампаніі набліжаецца, калі яна яшчэ не пачалася. Але новы наступ наўрад ці будзе прадугледжваць прымяненне значнай колькасці бронетэхнікі, улічваючы яе недахоп і працу дронаў.
ISW лічыць, што расіяне задзейнічаюць абмежаваную колькасць цяжкай тэхнікі для «лакальных, імпульсных наступальных аперацый» у розных частках фронту.
* * *
Расійскія войскі захапілі вёску Платонаўка Данецкай вобласці, паведаміў аналітычны праект DeepState. Таксама паведамляецца пра прасоўванне арміі РФ каля Рэзнікаўкі, Закітнага і ў самім Закітным. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.
* * *
Дроны ў чарговы раз атакавалі Кіеўскую вобласць, больш за ўсё іх зафіксавалі ў Браварскім раёне. У выніку адбыліся пашкоджанні прыватных дамоў, аўтамабіляў, будынкаў прадпрыемстваў.
* * *
* * *
Украіна і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе, каб узгадніць спрэчныя пытанні і наблізіцца да падпісання ўсёабдымнага мірнага пагаднення, паведаміў у Х спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф.
Паводле слоў Уіткафа, сустрэчы ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый прайшлі ў канструктыўным рэсце ў межах бягучых пасрэдніцкіх намаганняў. Бакі абмеркавалі ключавыя пытанні і далейшыя крокі перамоўнага трэка, надаўшы асаблівую ўвагу ўзгадненню падыходаў для дасягнення практычных вынікаў.
«Мы вітаем працяг супрацоўніцтва з мэтай вырашэння нявырашаных пытанняў, прызнаючы яго важнасць для больш шырокай глабальнай стабільнасці», — заявіў Уіткаф.
* * *
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў суботнім відэазвароце заявіў, украінская каманда працягне перамовы з амерыканскім бокам па завяршэнні вайны.
«Наша каманда зараз у Амерыцы, была ўжо сустрэча сёння. З амерыканскага боку — Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер. Важна для ўсіх нас у свеце, што дыпламатыя працягваецца і мы спрабуем скончыць гэтую вайну — вайну Расіі супраць Украіны. Вайна нікому не патрэбна. Каманды працягнуць камунікаваць і заўтра», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Ён адзначыў, што самае галоўнае — зразумець, наколькі расійскі бок сапраўды гатовы да рэальнага завяршэння вайны і наколькі РФ гатовая рабіць гэта сумленна і годна.
* * *
Украіна разам з Еўрапейскім Саюзам працуе над заканадаўчымі зменамі, якія дазволяць канфіскоўваць расійскую і іранскую нафту з судоў «ценевага флоту», заявіў Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце.
Паводле слоў Зяленскага, гаворка ідзе пра фарміраванне прававых механізмаў, якія будуць прымяняцца пасля прыпынку такіх танкераў. Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што гэта павінна стаць часткай сістэмнага адказу на спробы Расіі абыходзіць санкцыі праз нелегальныя пастаўкі нафты.
Раней ён прывітаў затрыманне еўрапейскімі краінамі расійскіх танкераў «ценевага флоту» і заклікаў не толькі блакаваць такія судны, але і канфіскоўваць нафту, якую яны перавозяць, у інтарэсах еўрапейскай бяспекі.