Украіна ўводзіць візавы рэжым для грамадзян РФ

Украіна з 1 ліпеня ўвядзе візавы рэжым для грамадзян РФ. Пра гэта 17 чэрвеня ў Telegram заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

images_167.jpeg


"У рамках процідзеяння беспрэцэдэнтным пагрозам нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы, прапанаваў Кабінету Міністраў прапрацаваць пытанне перагляду рэжыму ўезду расейскіх грамадзян на тэрыторыю Украіны", — паведаміў кіраўнік дзяржавы.


Паводле яго слоў, сёння ж Кабмін прыме пастанову "Аб спыненні дзеяння пагаднення паміж урадам Украіны і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб бязвізавых паездках грамадзян Украіны і Расійскай Федэрацыі і ўжыванні некаторых міжнародных дагавораў Украіны з Расійскай Федэрацыяй".
Згодна з запланаваным рашэнні Кабінета Міністраў, Украіна ўвядзе візавы рэжым уезду для расейцаў з 1 ліпеня.
Увядзенне візавага рэжыму з РФ абмяркоўваецца ва Украіне з 2014 года, пасля таго як Расія акупавала Крым і пачала ўзброеную агрэсію на Данбасе.