Украінскі памежнік, аўтар мема пра рускі ваенны карабель, вярнуўся дадому (відэа)
«Рускі ваенны карабель, ідзі на...» — фраза, якая стала сапраўдным сімвалам украінскага супраціву акупантам. Менавіта так на запалохванні і патрабаванні здацца ад расійскіх вайскоўцаў адказаў Раман Грыбаў, памежнік з Чаркаскай вобласці, які абараняў 24 лютага востраў Змяіны, піша unian.net.
За смеласць абаронцам выспы прыйшлося паплаціцца — яны былі
ўзятыя ў палон, але пазней абмяняныя падчас першага абмену палоннымі паміж Украінай і РФ.
Сёння Раман Грыбаў нарэшце дома. Яго адзначылі ўзнагародай «За заслугі перад Чаркашчынай».