Улады Кыргызстана забаранілі паказ трох расійскіх фільмаў пра Данбас

Улады Кыргызстана забаранілі пракат трох расійскіх фільмаў пра падзеі на Данбасе ў рамках фестывалю «Час праўды», паведаміў міністр культуры краіны Азамат Жаманкулаў.

c8fuafpxgaawkmr.jpg


Арганізатар фэсту — грамадскае аб'яднанне «Рускі культурны цэнтр «Гармонія». На ім павінны былі паказаць знятыя ў 2019 годзе фільмы «Донбасс. Окраина», «Ополченочка» і «Солнцепек». 18 красавіка цэнтр «Гармонія» звярнуўся ў дзяржаўны кінацэнтр «Кыргызтасмасы», каб атрымаць дазвол на паказ у краіне.

Па словах Жаманкулава, зварот быў разгледжаны. «У сувязі з цяперашняй міжнароднай сітуацыяй, а таксама ўлічваючы пазіцыю нейтралітэту Кыргызскай Рэспублікі, дзяржаўная ўстанова “Кыргызтасмасы” адклікае раней выдадзеныя пракатныя пасведчанні і накладае забарону на паказ вышэйпералічаных фільмаў на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі», — напісаў ён у Facebook.