УСУ заявілі пра гібель ва Украіне 10 вышэйшых камандзіраў расійскіх войскаў
10 «рэдкіх» чыноў з вышэйшага ваеннага камандавання агрэсара — чатыры генерал-маёры, тры палкоўнікі і тры падпалкоўнікі.
За 20 дзён расійскага ўварвання сілы абароны Украіны ліквідавалі 10 чалавек са складу вышэйшага камандавання расійскіх войскаў, паведамляе Цэнтр процідзеяння дэзінфармацыі і інфармацыйнай бяспекі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Паводле паведамлення, гэта чацвёра генерал-маёраў, трое палкоўнікаў і трое падпалкоўнікаў:
- генерал-маёр Магамед Тушаеў,
- генерал-маёр Віталь Герасімаў,
- генерал-маёр Андрэй Калеснікаў,
- генерал-маёр Андрэй Сухавецкі,
- палкоўнік Андрэй Захараў,
- палкоўнік Сяргей Парахня,
- палкоўнік Ігар Нікалаеў,
- падпалкоўнік Юрый Агаркоў,
- падпалкоўнік Дзмітрый Сафронаў,
- падпалкоўнік Міхаіл Ярмолін.
«Смерць чакае кожнага ваеннага РФ, якім бы "элітным" або "рэдкім" яго не лічылі акупанты» — заявілі ў Цэнтры.