Ва Украіне сёння — Дзень сцяга. Чакаюцца «святочныя» абстрэлы РФ грамадзянскай інфраструктуры

ЗША папярэджваюць Украіну, што Расія ў бліжэйшыя дні рыхтуе ўдары па грамадзянскай інфраструктуры і дзяржустановах.

 Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага: t.me/V_Zelenskiy_official

Першае афіцыйнае прызнанне сіне-жоўтага сцяга як нашага нацыянальнага сімвала адбылося 22 сакавіка 1918 года. У той дзень Цэнтральная Рада прыняла закон, які зацвердзіў спалучэнне жоўтага і блакітнага колераў як сцяг Украінскай Народнай Рэспублікі.

У 1938–1939 гадах сіне-жоўты сцяг быў сцягам Карпацкай Украіны, у 1941 годзе —Украінскай дзяржавы.

За савецкім часам нават захоўванне сіне-жоўтага сцяга лічылася злачынствам, за якое маглі пакараць двума гадамі турмы.

24 ліпеня 1990 года ў Кіеве сцяг Украіны быў урачыста ўзняты над будынкам гарадскога савета. Сцяг папярэдне асвяцілі ў Сафійскім саборы ўладыка Уладзімір і настаяцель храма Барыса і Глеба Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Юрый.

ЗША папярэджваюць Украіну, што Расія ў бліжэйшыя дні рыхтуе ўдары па грамадзянскай інфраструктуры і дзяржустановах. Так, сёння, у Дзень дзяржаўнага сцяга, і заўтра, 24 жніўня, у Дзень Незалежнасці Украіны, расійскія войскі нанясуць удары па аб'ектах дзяржаўнай улады. Пра гэта ў ноч на аўторак, 23 жніўня, паведамляе Reuters са спасылкай на неназванага амерыканскага чыноўніка.

Пра гэта ж гаворыцца і ў аб'яве амбасады ЗША ва Украіне, якая была апублікаваная крыху пазней. У ёй амерыканцаў у чарговы раз за час поўнамаштабнай вайны заклікаюць з'ехаць з краіны: «Дзяржаўны дэпартамент валодае інфармацыяй аб тым, што Расія нарошчвае намаганні для нанясення ўдараў па грамадзянскай інфраструктуры і дзяржустановах Украіны ў бліжэйшыя дні. Расійскія ўдары пастаянна ўяўляюць пагрозу для цывільнай інфраструктуры. Амбасада заклікае грамадзян ЗША выязджаць з Украіны цяпер, выкарыстоўваючы наземны транспарт, калі гэта бяспечна».

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны таксама заклікае ўкраінцаў быць асабліва асцярожнымі 24 жніўня — у Дзень незалежнасці — праз пагрозу ракетных удараў і правакацый з боку Расіі.

Паводле korrespondent.net, www.eurointegration.com, 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: