Ва Украіне ўведзены спецыяльны пагранічны рэжым уздоўж мяжы з Беларуссю
Прыняцце рашэння тлумачаць рызыкай выкарыстання тэрыторыі Беларусі для дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў памежных рэгіёнах Украіны; вядзення разведвальна-падрыўной дзейнасці і стварэння пагроз нацыянальнай бяспецы Украіны. Ідуць 1661-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 235 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 11 верасня.
На Пакроўскім кірунку расійцы здзейснілі 33 атакі ў раёнах населеных пунктаў Дарожнае, Біліцкае, Шаўчэнка, Навааляксандраўкі, Удачнага, Маладзецкага, Навападгародняга, Навамікалаеўкі, Мураўка і ў кірунку Ганнаўкі, Светлага, Дабраполля, Мацяшава, Сяргееўкі.
На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 17 атак паблізу Канстанцінаўкі, Іллінаўўкі, Доўгай Балкі, Тарэцкага, Вольнага і ў кірунку Навапаўлаўкі, Мікалаеўкі, Кучарава Яру.
На Ліманскім кірунку абаронцы Украіны паспяхова адбілі дзевяць атак расіян ў кірунку Новага Міру, Альгоўкі, Лімана і ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўка, Стаўкі, Дробышава, Діброва.
На Гуляйпольскім кірунку армія РФ восем разоў атакавала пазіцыі УСУ ў кірунку Раждзянкі, Ваздвіжаўкі і ў раёнах населеных пунктаў Цвятковае, Гуляйпольскае і ў кірунку Чароўнага.
* * *
У ноч на 11 верасня Расія атакавала Украіну атакаваў S8000 «Бандэроль» і 161 ударным БпЛА тыпу Shahed (у тым ліку рэактыўнымі), Гербера, дронамі-імітатарамі тыпу «Пародыя». Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 138 БпЛА.
У ноч на 11 верасня ў Кіеве ў выніку атакі расійскіх войскаў пацярпелі 8 чалавек, пашкоджаны шматпавярховы будынак у Дняпроўскім раёне горада.
Адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін траўміраваны ў выніку расійскіх атак у Кіеўскай вобласці 10 верасня. у Бучанскім раёне ўзнік буйны пажар.
Беспілотнікі нанеслі ўдар па Саратаўскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Расіі ў ноч на 11 верасня. Акрамя НПЗ, пажар узнік і ў лагістычным цэнтры OZON.
Таксама пішуць пра атакі на НПЗ у Валгаградзе, і ў Каспійску папярэдне атакаваны порт.
* * *
* * *
Ва Украіне ўведзены спецыяльны пагранічны рэжым уздоўж дзяржмяжы з Расіяй і Беларуссю. Абмежаванні дзейнічаюць у паласе шырынёй у 1 кіламетр на працягу ўсяго перыяду ваеннага становішча. Адпаведную пастанову прыняў Кабмін Украіны.
Новы рэжым распаўсюджваецца на ўсе зямельныя ўчасткі, якія ўваходзяць у кіламетровую палосу ўздоўж лініі мяжы з РФ і Беларуссю. У межах гэтай тэрыторыі забаронены свабодны ўезд, перасоўванне, знаходжанне і пражыванне грамадзянскіх асоб; правядзенне любых работ, не звязаных з адпорам ўзброенай агрэсіі, абаронай краіны або аховай дзяржаўнай мяжы.
Прыняцце рашэння тлумачаць рызыкай выкарыстання тэрыторыі Беларусі для дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў памежных рэгіёнах Украіны; вядзення разведвальна-падрыўной дзейнасці і стварэння пагроз нацыянальнай бяспецы Украіны.
Новыя правілы закліканы абараніць грамадзянскіх асоб і зрабіць немагчымым іх выпадковае або несанкцыянаванае знаходжанне ў патэнцыйна небяспечнай прыгранічнай зоне.
* * *
Украіна разлічвае на сустрэчу з амерыканскімі чыноўнікамі ў канцы верасня. Першыя вынікі ў мірным працэсе з РФ могуць быць ужо да канца месяца, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Канады Маркам Карні.
Па словах кіраўніка Украіны, сапраўды моцных перагавораў падчас выбараў у Дзярждуму РФ, хутчэй за ўсё, не будзе. «Але ў канцы верасня ў нас будзе магчымасць сустрэцца з амерыканскай камандай у Нью-Ёрку. І на працягу бягучага перыяду кожны дзень мае саветнікі па нацыянальнай бяспецы, яны на сувязі з амерыканскай камандай, яны гавораць аб тым, якія рэзультаты могуць быць, як падрыхтавацца да трохбаковай сустрэчы, які вынік можа быць», — сказаў ён.
«Мы верым у мір і мы будзем рухацца ў гэтым напрамку. Ёсць толькі адзін спосаб спыніць гэтую вайну, іншага шляху няма. Таму першыя вынікі, я думаю, мы зможам выйсці на іх да канца верасня», — лічыць Зяленскі.
* * *
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас стасункаў з прадстаўнікамі СМІ ў Канадзе заявіў, што першая ўкраінская антыбалістычная сістэма FREYJA павінна быць гатовая да канца 2026 года.
Ён сказаў, што партнёрам Украіны для вырабу новай антыбалістычнай сістэмы трэба 20-30 гадоў, пра што заявілі кампаніі, аднак ва Украіне няма столькі часу ва ўмовах рэальнай вайны.
«Цяпер новыя тэхналогіі і новая Украіна, і мы можам зрабіць гэта ўсё хутчэй. І мы разлічваем на тое, што ў канцы гэтага года ў нас будзе першая сістэма», – паведаміў Зяленскі.
Вядома, што да рэалізацыі праекта прыцягнуты ўкраінскія і еўрапейскія абарончыя кампаніі. Сярод іх – Kongsberg, Weibel, Saab, FirePoint, Diehl Defence, Hensoldt, Thales, Safran, Sener і Leonardo.
* * *
Канада плануе значна пашырыць сваю вытворчасць дронаў, а трэцюю частку вырабленых БПЛА перадаваць Украіне, заявіў прэм'ер-міністр Канады Марк Карні падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Па яго словах, на працягу бліжэйшых двух гадоў Канада разлічвае выйсці на вытворчасць мільёнаў беспілотнікаў. Траціна з іх пойдзе Украіне.
У той жа час дакладныя аб'ёмы вытворчасці па гадах, колькасць беспілотнікаў, якія атрымае Украіна, а таксама канкрэтны пералік мадэляў пакуль не паведамляюцца.
Тым часам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна разлічвае падпісаць з Канадай Drone Deal ужо ў канцы верасня ў рамках Генасамблеі ААН. Таксама Канада прыняла рашэнне пра новы пакет дапамогі супрацьпаветранай абароне Украіны.