Ва Украіне загінулі 19 тысяч салдат РФ?

Прынамсі, такія лічбы агучыў Генштаб Украіны. Расійскі бок імкнецца не апылюдніваць канкрэтнай інфармацыі на гэты конт. А яшчэ з пачатку вайны УСУ знішчылі 700 расейскіх танкаў, 150 самалётаў, 135 верталётаў і 112 беспілотнікаў.

Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

З 24 лютага па 8 красавіка агульныя страты асабістага складу расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны склалі  каля 19 000 чалавек. Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе УСУ, піша korrespondent.net.

Знішчаны:

  • 150 самалётаў
  • 135 верталётаў
  • 700 танкаў
  • 1891 баявая браняваная машына
  • 333 артылерыйскіх сістэмы
  • 55 сродкаў СПА
  • 108 рэактыўных сістэм залпавага агню
  • 76 цыстэрнаў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі
  • 112 БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню
  • 7 караблёў / лёгкіх хуткасных кацераў
  • 1361 адзінка аўтамабільнай тэхнікі
  • 25 адзінак спецыяльнай тэхнікі
  • 4 пускавыя ўстаноўкі АТРК

Украінскі бок падкрэслівае, што дадзеныя ўдакладняюцца, таму што падлік ускладняе высокая інтэнсіўнасць баявых дзеянняў.