Вайскоўцы РФ забілі сына вядомай шахматысткі. А ў гэты час гульцы РФ і Беларусі спакойна гуляюць у шахматы

Расійскія войскі ў Харкава забілі 13-гадовага сына вядомай украінскай шахматысткі. Сястра хлопчыка — моцна параненая. Гэта здарылася ўчора — 20 ліпеня, якраз у Міжнародны дзень шахмат.

Фота facebook.com/natalia.zhukova.9

Фота facebook.com/natalia.zhukova.9

У выніку абстрэлу Харкава загінула дзіця ўкраінскай шахматысткі WIM Вікторыі Кубаты.

Учора, 20 ліпеня, падчас абстрэлаў Харкава расійскімі войскамі быў забіты сын вядомай украінскай шахматысткі WIM Вікторыі Кубаты.

Гэту жахлівыую гісторыяю распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку двухразовая чэмпіёнка Еўропы Наталля Жукава.

"20 ліпеня, у Міжнародны дзень шахмат, падчас ранішніх абстрэлаў Салтоўскага раёна Харкава загінулі 3 чалавекі: сярод іх 13-гадовы хлопчык, сын шахматысткі WIM Вікторыі Кубаты. Яго сястра, вучаніца 9 класа, атрымала цяжкія раненні і зараз лекары змагаюцца за яе жыццё.

Бацька два гадзіны чытаў малітвы, увесь гэты час трымаючы сына за руку. А ў гэты час шахматысты Расіі і Беларусі спакойна гуляюць у шахматы, бо гэта не іх вайна?" — напісала Наталля Жукава.

Нагадаем, учора раніцай, 20 ліпеня, у выніку ракетнага ўдару па Харкаве загінулі як найменш тры чалавекі. Сярод загінулых быў 13-гадовы хлопчык.

Сёння абстрэлы жылых раёнаў Харкава працягнуліся. «Расійскі вораг б'е выключна па вуліцах горада, гандлёвых павільёнах, жыллёвай інфраструктуры», — сказаў сёння старшыня Харкаўскай Абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Паводле korrespondent.net, kp.ua