Васямнаццаты дзень вайны ва Украіне. Што адбылося за ноч

Што адбылося ва Украіне ў ноч на 13 сакавіка.

valnavaha.jpg

***
Наступнай краінай, якую захоча захапіць Пуцін, калі атрымае перамогу ў вайне з Украінай, стане Літва, заявіў сакратар СНБА Аляксей Данілаў, спасылаючыся на даныя ўкраінскай разведкі. Далей, паводле яго слоў, рушаць услед краіны Балтыі і Польшча. Данілаў лічыць, што ўсё будзе залежаць ад таго, «якім спосабам будзе паводзіць сябе НАТА».
Зяленскі правёў перамовы з прэм'ерам Ізраіля Нафталі Бенетам. Абмеркавалі "перспектывы мірных перамоваў" — верагодна, гаворка пра прапанову прэзідэнта сустрэцца з Пуціным у Іерусаліме: «Гаварылі аб агрэсіі з боку РФ і перспектывах мірных перамоваў. Павінны спыніць рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва: папрасіў садзейнічаць у вызваленні палоннага мэра Мелітопаля і мясцовых грамадскіх дзеячаў».
У новы пакет ваеннай дапамогі Украіне ўвойдуць супрацьтанкавыя, зенітныя сістэмы, стралковая зброя, паведамляе Reuters.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны. Уцекачы з Украіны змогуць падаць заяву на атрыманне нумара PESEL (ідэнтыфікацыйны нумар) у любы выканаўчы орган муніцыпалітэта, а таксама атрымаюць доступ да рынку працы і медыцынскіх паслуг у Польшчы. Школьнікі і студэнты змогуць працягнуць навучанне ў польскіх школах і ўніверсітэтах. Пры гэтым украінцы будуць мець права на фінансавую дапамогу — аднаразовую выплату ў памеры 300 злотых на чалавека.
***
У Скадоўску Херсонскай вобласці акупантаў няма, а сітуацыя кантралюемая . Пра гэта расказаў мэр Аляксандр Якаўлеў. «Працуюць камунальныя службы, ёсць газ, вада і святло, прысутнічае сувязь, праўда, часам з перабоямі… Па сітуацыі з бяспекай - сітуацыя ў горадзе кантралюемая. У нас працуюць патрулі, працуе служба аховы. Таму больш-менш у нас выконваюць парадак», — адзначыў гарадскі галава. Паводле яго слоў, з панядзелка плануецца аднавіць навучальны працэс у школах — пакуль што анлайн. Таксама запрацуюць музычная школа і дом культуры.
Расія наладзіла бамбардзіроўку Святагорскай Лаўры — манастыра УПЦ (МП) у горадзе Святагорск Данецкай вобласці. У 22:00 12 сакавіка авіяцыйная бомба разарвалася ў 50 м ад моста, які злучае правы і левы берагі ракі Северскі Данец - ля ўваходу ў Лаўру. Выбухной хваляй у прыстанку выбіла практычна ўсе вокны, павыляталі дзверы, пашкоджаны памяшканні, дзе жыве брація манастыра і бежанцы, пацярпелі царкоўныя збудаванні. Некалькі параненых адвезлі ў гарадскі шпіталь, астатнім дапамогу аказалі на месцы. Усіх бежанцаў і братоў эвакуіравалі ў манастырскія падвалы. У Лаўры знаходзяцца 520 бежанцаў, з іх 200 — дзеці. Пры гэтым на тэрыторыі як прыстанку, так і горада не было ніякіх вайсковых фармаванняў.
Украінская разведка апублікавала новыя падрабязнасці аб расстрэле калоны жанчын і дзяцей з сяла Перамога ў Кіеўскай вобласці. Аказалася, што людзі спрабавалі выратавацца ад захопнікаў самастойна, таму пачалі эвакуацыю без узгодненага бакамі «зялёнага калідора». «Гэта вельмі небяспечна, бо акупацыйныя падраздзяленні без шкадавання знішчаюць мірнае насельніцтва. Прыкладаў такіх ваенных злачынстваў за гэтыя 16 дзён вайны нямала. Заклікаем усіх грамадзян, хто апынуўся ў небяспецы, сачыць за афіцыйнай інфармацыяй аб маршрутах эвакуацыі і выкарыстоўваць толькі бяспечныя шляхі», — паведамілі ў Галоўным упраўленні разведкі.
У Папаснай Луганскай вобласці акупанты прымянілі фосфарныя боепрыпасы. Як распавёў першы намеснік начальніка Дэпартамента патрульнай паліцыі Аляксей Белашыцкі, фосфарныя боепрыпасы прыводзяць да зруйнавальных наступстваў: «Гэта тое, што фашысты называлі "Brennende Zwiebel". Гэта тое, што рашысты зараз выпускаюць па нашых гарадах. Неверагодныя пакуты і пажары».

photo_2022_03_13_10_10_34.jpg

Генштаб ЗСУ апублічыў новую статыстыку.

***Урад Вялікабрытаніі збіраецца плаціць мясцовым сем'ям, якія прытуляць украінскіх бежанцаў. У рамках праграмы «Дом для Украіны» брытанцы, якія забяспечваюць украінцаў бясплатным жыллём мінімум на 6 месяцаў, штомесяц будуць атрымліваць па 350 фунтаў у якасці падзякі ад дзяржавы. Шукаць жыллё ці кватарантаў людзі змогуць з дапамогай спецыяльнага сайта. Уцекачы ў сваю чаргу атрымліваюць права на працягу трох гадоў знаходзіцца, працаваць і карыстацца ў Вялікабрытаніі дзяржпаслугамі.
Дарадца прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона заявіў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін пакуль не мае намеру спыняць вайну супраць Украіны, паведамляе Der Spiegel.

photo_2022_03_13_07_57_00.jpg


Кіраўнік Львоўскай ОГА: Акупанты здзейснілі авіяўдар па міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі. Па папярэдніх даных, яны выпусцілі 8 ракет. Таксама на Львоўшчыне чулі выбухі ад працы украінскай СПА.
***Чацвёрты раўнд перагавораў паміж Украінай і Расіяй адбудзецца пасля таго, як будуць напрацаваны юрыдычныя фарматы. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю «Коммерсанту». «Як толькі будуць напрацаваны ўзаемныя сустрэчныя ўжо юрыдычныя фарматы, будзе прызначана сустрэча — чацвёрты раунд перагавораў. Гэта можа быць заўтра, паслязаўтра. Выходзіць далей і проста праводзіць размовы ўжо, напэўна, не трэба. Мы абмеркавалі ўсе пытанні, мы зараз гэтыя пытанні спрабуем упакаваць у нейкія юрыдычныя фарматы», — сказаў ён.