Войскі Расіі дэпартавалі 45 тысяч украінцаў

Большасць украінцаў былі дэпартаваныя ў Расію з Марыупальскага напрамку. Таксама ёсць выпадкі дэпартацыі жыхароў Кіеўскай вобласці.

Віцэ-прэм'ер — міністр па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук. Фота: прэс-служба Кабінета Міністраў Украіны

Віцэ-прэм'ер — міністр па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук. Фота: прэс-служба Кабінета Міністраў Украіны

З пачатку вайны расійскія войскі сілком вывезлі каля 45 тысяч грамадзян Украіны. Пра гэта паведаміла віцэ-прэм'ер — міністр па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук.

"Расія афіцыйна заяўляе, што там ледзь не сотні тысяч з'ехалі. Па нашых даных, на самай справе вывезены — фактычна дэпартаваныя — каля 45 тысяч з Марыупальскага напрамку", — сказала Верашчук.

Яна адзначыла, што таксама ёсць выпадкі дэпартацыі жыхароў Кіеўскай вобласці.

Акрамя таго, Расія арганізуе фільтрацыйныя лагеры ў Данецку і Луганску.

Па словах Верашчук, адсачыць шлях перамяшчэння дэпартаваных людзей складана.

"Мы распаўсюдзілі інфармацыю, што ім рабіць. Трэба звярнуцца ў бліжэйшы консульства, калі ёсць сувязь — набраць на кароткі нумар 1648, любым спосабам паведаміць, дзе вы, каб мы змагаліся індывідуальна за кожнага. Потым мы пішам афіцыйны запыт і патрабуем, каб Чырвоны Крыж і ўсе, хто могуць, туды дабраліся. Тады Расія ўжо не мае выхаду, павінна тлумачыць, дзе чалавек і што з ім", — заявіла віцэ-прэм'ер.

Паводле korrespondent.net