Войскі РФ ударылі па Славянску, зруйнавалі шматпавярховікі, ёсць загінулыя

На гэты момант вядома пра 5 загінулых і 15 параненых чалавек.

Наступствы ўдару па Славянску.  Фота: facebook.com/pavlokyrylenko.donoda

Наступствы ўдару па Славянску. Фота: facebook.com/pavlokyrylenko.donoda

Расіяне нанеслі адразу некалькі ўдараў па жылых кварталах горада Славянск, разбурылі шматпавярховікі, пашкодзілі школу. Пад заваламі аднаго з дамоў знаходзяцца людзі, у тым ліку дзіця.

Сёння, 14 красавіка, войскі РФ абстралялі Славянск Данецкай вобласці. На гэты момант вядома, што загінулі 5 чалавек, пад заваламі разбуранага дома знаходзяцца людзі, паведамляе кіраўнік Данецкай вобласці Павел Кірыленка.

Спачатку стала вядома пра аднаго загінулага. «Адзін чалавек загінуў, па меншай меры пяцёра атрымалі раненні пры ўдары рускіх акупацыйных войскаў па Славянску. Такая аператыўная інфармацыя на гэтую гадзіну. Расіяне нанеслі адразу некалькі ўдараў па жылых кварталах горада, разбурылі шматпавярховікі, пашкодзілі школу. Пад заваламі аднаго з дамоў знаходзяцца людзі, у тым ліку дзіця», — гаворыцца ў паведамленні.

Было таксама вядома пра 7 чалавек пад заваламі.


Пазней СМІ паведамілі, што з-пад завалаў дасталі жывое дзіця.

«Каля 16 гадзін расіяне нанеслі ракетны ўдар па Славянску. Паводле папярэдніх даных, выкарыстоўвалі ракеты С-300. Пашкоджаны 5 шматпавярховікаў і 5 прыватных дамоў, крама, гаспадарчы цэнтр, клуб і 3 аўтамабілі», — дадаў кіраўнік вобласці.



Кірыленка таксама паведаміў, што ў той жа час расійскія войскі ўдарылі па Краматорску і Канстанцінаўцы, але там, паводле папярэдняй інфармацыі, абышлося без ахвяр. Кірыленка нагадаў, што заставацца на Данеччыне небяспечна і заклікаў эвакуявацца.

Паводле korrespondent.net, сацсетак, Украінскай службы РБК