Высылка шпіёнаў з Еўропы і абстрэлы Мікалаева — 149 дзень вайны

Генеральны штаб УСУ абнавіў даныя наконт агульных баявых стратах расійскіх войскаў. З 24 лютага РФ страціла каля 39 тысяч вайскоўцаў, 150 чалавек былі забітыя за апошнія суткі. "Найбольшыя страты праціўнік панёс на Крыварожскім і Бахмуцкім напрамках", — адзначылі ў Генштабе.

Наступствы абстрэлу Краматорска. Фота: Данецкая АВА

Наступствы абстрэлу Краматорска. Фота: Данецкая АВА

Удар па Харкаве: вырасла колькасць загінулых і параненых. Стала вядома, што колькасць загінулых у выніку ўчорашняга абстрэлу Харкава павялічылася да чатырох чалавек, а параненых — да 25 чалавек. «Пасля абстрэлу аднаго з рынкаў Харкава касетнымі боепрыпасамі загінулі 4 мірныя жыхары, 25 параненыя, агнём знішчаны тры аўтамабілі, пашкоджаны аб'екты цывільнай інфраструктуры», — паведамілі ўкраінскія ратавальнікі на сваёй старонцы ў сацсетках.


Абстрэл Краматорска. Пад заваламі ў школе знайшлі траіх загінулых. Пошукавыя работы пасля абстрэлу працягваюцца. Па Краматорску нанеслі ўдар раніцай 21 ліпеня.


Здольнасць Расіі шпіёніць у Еўропе скарацілася ўдвая.
Як паведаміў кіраўнік Службы знешняй разведкі Вялікабрытаніі Рычард Мур, з 24 лютага еўрапейскія краіны пазбавіліся ад 400 афіцэраў расійскай разведкі, якія дзейнічалі пад дыпламатычным прыкрыццём.

РФ ударыла па цывільнай інфраструктуры Мікалаеўскай вобласці. Што пра гэта вядома?

Расійскія войскі 22 ліпеня двойчы абстралялі населеныя пункты Мікалаеўскай вобласці. Пра гэта паведамляе кіраўніка Мікалаеўскай Абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.

Таксама каля 5:00 раніца войскі РФ абстралялі населены пункт Нованікалаеўка. Прылёты былі зафіксаваныя пераважна на адкрытых тэрыторыях. Пацярпелых няма.

Акрамя таго, паводле папярэдняй інфармацыі, каля 07:30 гадзін раніцы адбываліся абстрэлы ў напрамку населеных пунктаў Кісялёўка і Максімаўка. Інфармацыя аб пашкоджаннях і пацярпелых удакладняецца.

У Мікалаеве раніцай падчас паветранай трывогі прагрымелі выбухі.

Зрэшты, учора таксама рускія выпусцілі сем ракет С-300 па Мікалаеву.

Расійская армія ноччу накрыла агнём тры раёны Днепрапятроўскай вобласці — Нікапальскі, Сінельнікаўскі і Крыварожскае. У прыватнасці, расіяне двойчы абстралялі з РСЗА Нікапаль — выпусцілі да 100 снарадаў. Папярэдне, адзін чалавек загінуў, адзін паранены.

УСУ адбіла атакі РФ на Паўднёвабужскім і Бахмуцкім напрамках, каля Углягорскай ЦЭС і Пакроўскага працягваюцца баі. Пра гэта паведаміў Генштаб Украіны ў ранішняй зводцы.

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) канстатуе, што цяперашні аператыўны тэмп расійскіх войскаў істотна не адрозніваецца ад таго, які быў падчас афіцыйна абвешчанай аператыўнай паўзы паміж 7 і 16 ліпеня. З 16 ліпеня войскі РФ працягвалі лакальныя атакі на ўсход ад Северска, а таксама на ўсход і поўдзень ад Бахмута. Па стане на 21 ліпеня яны не займелі значных тэрытарыяльных дасягненняў у гэтых раёнах.

Адсутнасць паспяховых наземных нападаў за межамі раёнаў Славянска, Северска і Бахмута стасуецца з ацэнкай ISW аб тым, што расійскі наступ, верагодна, скончыцца без захопу Славянска або Бахмута.