З «Азоўсталі» эвакуяваныя ўсе жанчыны, старыя і дзеці

Пра гэта віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Ірына Верашчук паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Віцэ-прэм'ер-міністр Украіны напісала, што з тэрыторыі марыупальскага завода «Азоўсталь» эвакуяваны ўсе жанчыны, дзеці і старыя.

Раней на гэтым тыдні паведамлялася, што там усё яшчэ знаходзяцца 200 мірных жыхароў.

Ірына Верашчук адзначыла ў сваім тэлеграм-канале:

«Загад прэзідэнта выкананы: усе жанчыны, дзеці і людзі сталага веку з "Азоўсталі" эвакуяваныя. Гэтая частка марыупальскай гуманітарнай аперацыі завершаная», — паведаміла Верашчук.

«Азоўсталь» застаецца апошняй апорай украінскай абароны ў Марыупалі.

Паводле ВВС, korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: