З пачатку вайны ва Украіне загінулі 200 дзяцей

Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай, Кіеўскай і Харкаўскай абласцях. І гэта лічба, на жаль, не канчатковая.

dzeci_2022_04_16_19_20_07.jpg

Падчас поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіне загінулі 200 дзяцей, больш за 360 — атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў офіс генеральнага пракурора Украіны ў суботу, 16 красавіка, паведамляе korrespondent.net.

З-за масіраваных бамбаванняў і абстрэлаў узброенымі сіламі Расіі пашкоджана 1018 навучальных устаноў, з іх 95 разбурана цалкам.

Паводле атрыманых ювенальным пракурорам даных, больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці — 117, Кіеўскай — 105, Харкаўскай — 88, Чарнігаўскай — 54, Херсонскай — 41, Мікалаеўскай — 40, Луганскай — 36, Запарожскай — 23, у самім Кіеве — 16, Сумскай — 16, Жытомірскай — 15.

Падкрэсліваецца, што гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі ідзе праца па ўстанаўленні колькасці ахвяр у месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.