З пачатку вайны Зяленскага спрабавалі забіць пяць разоў

Уладзіміра Зяленскага з пачатку вайны спрабавалі забіць пяць разоў, паведаміў сакратар Рады бяспекі і абароны Украіны.

Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Фота Офіса прэзідэнта Украіны

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага спрабавалі забіць мінімум пяць разоў. Пра гэта заявіў сакратар Рады бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у інтэрв'ю The Globe And Mail.

«Напад Расіі на Украіну ўключаў пяць асобных спробаў забіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, усе яны былі здзейсненыя ў канцы лютага і пачатку сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні.

Аднак пры гэтым Данілаў не раскрыў падрабязнасцяў нападаў, нягледзячы на тое, што ў пачатку вайны ён публічна казаў пра атрад чачэнскіх баевікоў, якому было даручана забіць Зяленскага. Са слоў чыноўніка, тады чачэнцаў удалося «цалкам знішчыць».

У сакавіку брытанскае выданне The Times паведамляла, што цягам тыдня Расія спрабавала тройчы забіць Уладзіміра Зяленскага, аднак кожны раз замах удавалася сарваць дзякуючы «зліву» інфармацыі, што быў арганізаваны афіцэрамі ФСБ.

Паводле suspilne.media