Замежныя СМІ пра Беларусь: 23 - 29 красавіка

“Не выключана, зрэшты, што Мінску, нават калі Беларусь атрымае крэдыт, усё адно давядзецца правесці дэвальвацыю. І наступствы яе цяпер цяжка прадказаць: беларускай эканоміцы напэўна стане лепш, але вось шокавая тэрапія, якая пагражае стратай долі прыбыткаў, звычайным беларусам будзе забяспечана. Выйсце ў Мінска, які кантралюе больш паловы беларускай эканомікі, тым часам, ёсць. І яно цалкам відавочнае — прыватызацыя. Гэта, зрэшты, супярэчыць палітычным устаноўкам мінскага істэблішменту.

“Не выключана, зрэшты, што Мінску, нават калі Беларусь атрымае крэдыт, усё адно давядзецца правесці дэвальвацыю. І наступствы яе цяпер цяжка прадказаць: беларускай эканоміцы напэўна стане лепш, але вось шокавая тэрапія, якая пагражае стратай долі прыбыткаў, звычайным беларусам будзе забяспечана. Выйсце ў Мінска, які кантралюе больш паловы беларускай эканомікі, тым часам, ёсць. І яно цалкам відавочнае — прыватызацыя. Гэта, зрэшты, супярэчыць палітычным устаноўкам мінскага істэблішменту. Акрамя таго, распродаж актываў пагражае сацыяльнымі пратэстамі, бо замежныя спонсары (можна не сумнявацца) паспрабуюць “аптымізаваць працоўныя працэсы на выкупленых прадпрыемствах. Пакуль Лукашэнка нічога прадаваць не жадае, а толькі вышуквае нейкіх знешніх ворагаў, якія быццам завялі краіну ў крызіс і падштурхоўваюць яе да прыватызацыі. Беларускі прэзідэнт упэўнены, што Масква яго не падвядзе. Мабыць, толькі ён і ведае, навошта Расіі патрэбны такі партнёр.
Лента.Ру (Расія)
Беларускія палітыкі і эксперты перакананы, што следчыя спрабуюць знайсці падставы для пацверджання версій прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі пра сувязі беларускай апазіцыі з арганізатарамі і выканаўцамі тэракту. Таму нават калі падчас судовых працэсаў, якія пачынаюцца, віна апазіцыйных лідараў (ці некаторых з іх) не будзе ўсталявана, увязка апазіцыі з расследаваннем тэракту ў галовах шматлікіх беларускіх абывацеляў застанецца. Гэта, падобна, і трэба ўладам Беларусі.
“Коммерсант-ъ (Расія)
“Трэба давесці, што яны дзейнічалі на загад унутранага ворага і атачэння варожых суседзяў: Польшчы, можа, Германіі, можа нават Расіі. Гэта дапаможа ўбіць у галовы, што Беларусь — крэпасць у аблозе, якую трэба бараніць коштам вялікага самаахвяравання, — кажа Анатоль Лябедзька, лідар апазіцыйнай АГП. — Гадамі рэжым пераконваў нас, што галоўнае — гэта поўны страўнік, поўная лядоўня і поўны кашалёк. І дзеля таго, каб стварыць ілюзію такога дабрабыту, выманьваў у суседзяў мільярдныя крэдыты, якія праядаліся. Цяпер улада будзе навязваць нам новыя прыярытэты — стабільнасць і бяспека. А ў абложанай крэпасці можна абысціся без долараў або нават цукру.
“Gazeta Wyborcza (Польшча)
Як ён (Лукашэнка) можа пакінуць на волі апанентаў яго фундаментальных ідэй? Гэта, зрэшты, яго памылка. Як ён сам прызнаў: ён развёў у краіне занадта шмат дэмакратыі. Ён залішне аслабіў ціскі, у якіх знаходзілася прэса, і нягоднікі гэтым скарысталіся. Яны нават адважыліся выступіць на дзяржаўным тэлебачанні!
“Agora Vox (Францыя)