Жан-Клод Ван Дам наведаў Украіну (фотафакт)

Галівудская зорка кіно Жан-Клод Ван Дам нечакана прыбыў ва ўкраінскі Ужгарад. Фатаграфію з акцёрам апублікаваў мясцовы лекар Міхаіл Яршоў.

a150666d_8961dafcba860a63a9386723865fcddc.jpg

У якой менавіта клініцы быў зроблены здымак — невядома. Таксама невядома, якая мэта візіту зоркі. Канал ТСН паведаміў, што нібыта Ван Дам прыбыў на захад Украіны праз неназваныя праблемы са здароўем, аднак у самой клініцы паведамілі, што сам акцёр забараніў ім выдаваць дэталі візіту.

Які далейшы маршрут галівудскай зоркі і колькі ён прабудзе ва Украіне, невядома.

Гэта не першы візіт Жан-Клода Ван Дама ва Украіну. У 2020 годзе ён здымаўся ў праекце Netflix «Апошні найміт», здымкі якога праходзілі ў Кіеве.

Таксама, паводле чутак, у зоркі баевікоў раман з украінкай Алёнай Каверынай, з якой ён нібыта сустракаецца ўжо больш за 10 гадоў.

Сам акцёр гэтыя чуткі не каментуе. Ён быў жанаты пяць разоў, але нядаўна зноў сышоўся са сваёй трэцяй жонкай Глэдзіс Португез, якая нарадзіла яму дваіх дзяцей.

Раней Жан-Клод Ван Дам часта наведваўся ў РФ. Яго нават называлі сябрам Уладзіміра Пуціна і Рамзана Кадырава. Сам акцёр заяўляў, што «палітыка яго не цікавіць».

Паводле focus.ua.