Зяленскі аб планах Расіі: «Ім мала Украіны»

Расійская армія пойдзе далей на захад, калі Украіна прайграе ў вайне, лічыць Уладзімір Зяленскі.

sssr_rf.jpeg

Пасля захопу Украіны Расія мае намер пайсці далей на захад, мяркуе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Аб магчымых планах Крамля ён рассказаў на анлайн-сустрэчы з журналістамі Даніі ў аўторак, 14 чэрвеня.

"Яны (РФ) хочуць быць максімальна ўплывовымі на геапалітычнай карце свету. І таму ім мала Украіны. За некалькі дзён яны хацелі акупаваць усю Украіну, яны хацелі змены палітычнай улады Украіны, каб паказаць усім дзяржавам, якія меншыя па памеры і якія былі ў СССР або якія зведалі ўплыў з боку арміі СССР (там, дзе гэтае войска стаяла), што будзе далей. Што трэба пастаянна лічыцца з РФ", — сказаў Зяленскі.

Ён лічыць, што калі Украіна прайграе ў вайне, то расійская армія пойдзе далей на захад.

"Кіеў — гэта не фініш у іх марафоне. Гэта быў для іх магутны пачатак. Але мы паказалі сваю сілу. І цяпер вельмі важна, каб гэтую сілу разам з намі паказвалі нашы заходнія партнёры", — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што вайна павінна скончыцца павагай да ўкраінскага народу і суверэнітэту Украіны.

Паводле korrespondent.net