Зяленскі: да канца года Украіна зможа прымусіць Расію пачаць перамовы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю СNN сказаў, што, верагодна, украінцы змогуць да канца года пакласці канец вайсковай фазе канфлікту і прымусіць Расію сесці за стол перамоваў.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

"Калі наша дзяржава будзе аб'яднанай, такой, як цяпер, калі магутная зброя будзе прыбываць ад нашых партнёраў нам своечасова, і калі поспех і Бог будуць на нашым баку, — мы зможам многае зрабіць да канца гэтага года", — лічыць Зяленскі

Паводле яго слоў, зброя, якую Украіна атрымала ад заходніх партнёраў, ужо прыносіць плён па ўсёй лініі фронту. За кароткі перыяд УСУ нанеслі адчувальныя ўдары па сістэме забеспячэння расійскай арміі і парушылі яе лагістыку.

Украінскі прэзідэнт сказаў, што любыя лакальныя перамогі вельмі важныя,  і гэтак жа важна, каб Расія працягвала бачыць, што свет аб'ядноўваецца вакол Украіны.

Словы пра свабоду не засталіся словамі, а зрабілі яе абарону ключавой мэтай антываеннай кааліцыі.

"На чарзе новыя юрыдычныя крокі, а менавіта — прыцягненне да адказнасці расійскіх вайсковых злачынцаў, — заявіў Зяленскі. — Галоўнае — праходзячы разам гэта страшнае выпрабаванне расійскай вайной, мы даказваем, што еўрапейскія каштоўнасці не застаюцца проста згадкай пра старыя дагаворы і канвенцыі, не служаць фармальнымі крытэрамі на ўзроўні рыторыкі, яны — рэальная аснова жыцця на кантыненце тут і цяпер. І кожная краіна Еўропы ўнесла свой уклад у гэта".

Паводле ВВС, korrespondent.nett.me/V_Zelenskiy_official