Зяленскі: Расія масава выкарыстоўвае вакуумныя бомбы

Прымяненне хімічнай зброі расійскімі вайскоўцамі ў Украіне ў цяперашні час правяраецца.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

Расія масава выкарыстоўвала вакуумныя бомбы падчас вайны ва Украіне, а прымяненне ёй хімічнай зброі цяпер правяраецца. Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу BFM TV, якое было апублікавана 21 красавіка, піша korrespondent.net.

«Мы правяраем выкарыстанне хімічнай зброі з боку РФ. Мы выступаем як людзі справядлівыя і грунтуемся выключна на фактах. Прафесіяналы, спецыялісты павінны ўзяць узоры, і калі будуць доказы, мы пакажам, якую хімічную зброю і дзе яны (расійскія войскі — рэд.) выкарыстоўвалі. Але перш за ўсё — факты», — падкрэсліў Зяленскі.

Пры гэтым ён пацвердзіў масавае выкарыстанне расійскімі вайскоўцамі забароненых вакуумных бомбаў ва Украіне.

«Што тычыцца вакуумных бомбаў забароненых, яны іх выкарыстоўвалі, пачынаючы з Харкава, і ў іншых гарадах — гэтых прыкладаў ужо шмат. Там няма чаго даказваць, там ужо ўсё даказана», — сказаў Зяленскі.