Журналісты апублікавалі новыя доказы ваенных злачынстваў рускіх войскаў у Бучы
У расследаванні The New York Times апублікаваныя новыя доказы ваенных злачынстваў у Бучы
У новым расследаванні трагедый у Бучы The New York Times апублікавала відэа і паказанні сведак.
У расследаванні паказваецца, як расійскія дэсантнікі пакаралі смерцю прынамсі восем украінцаў у Бучы 4 сакавіка, што з'яўляецца патэнцыйным вайсковым злачынствам. Украінскі тэлеграм-канал Pravda Gerashchenko апублікаваў некаторыя відэа
На першым відэа, якое знялі камеры відэаназірання 4 сакавіка, відаць, як рускія салдаты вядуць дзевяць украінскіх палонных. Сярод якіх добра бачны мужчына ў характэрнай яркай сіняй талстоўцы.
Сведкі распавядаюць, што салдаты завялі палонных за суседні офісны будынак, які вайскоўцы захапілі і ператварылі ў імправізаваную базу. Там былі чутныя стрэлы. Пазней гэтых палонных ніхто не бачыў.
На яшчэ адным відэа, знятым дронам 5 сакавіка, можна заўважыць целы, якія ляжалі на зямлі ля офіснага будынка на вуліцы Яблонскай, 144, а побач з імі двух расійскіх салдат-вартаўнікоў. Сярод целаў відаць пляма ярка-сіняга колеру — мужчына ў сіняй талстоўцы.